Перайсці да зместу

Джэймс Крэйг Уотсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Крэйг Уотсан
Дата нараджэння 28 студзеня 1838(1838-01-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1880(1880-11-22) (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Karl Christian Bruhns[d][3] і Wilhelm Scheibner[d][2]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Крэйг Уотсан (англ.: James Craig Watson, 28 студзеня 1838 — 23 лістапада 1880) — канада-амерыканскі астраном.

Нарадзіўся ў Антарыа. У 1850 годзе яго сям’я пераязджае ў Эн-Арбар, штат Мічыган. Тут ён паступае ў сярэднюю школу, а ва ўзросце 15 гадоў залічваецца ў Мічыганскі ўніверсітэт. Пасля яго заканчэння ў 1857 годзе робіцца асістэнтам у Дэтройцкай абсерваторыі, якую пасля ўзначаліў (1863—1879). У 1860 годзе яму прысуджаецца ступень прафесара па фізіцы. Уотсан з’яўляецца аўтарам «Тэарэтычнай астраноміі» (Theoretical Astronomy, 1868), стандартным падручнікам астраноміі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

За сваё жыццё Уотсан адкрыў 22 астэроіды. Амаль усе гэтыя адкрыцці былі зробленыя ў Эн-Арбар, за выключэннем Жуйхуа (назва абрана кітайскімі ўладамі). Гэты астэроід ён адкрыў у Пекіне, куды прыбыў у 1874 годзе для даследавання праходжання Венеры па дыску Сонца.

Зноскі