Джэймс Фрэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джэймс Фрэйн
James Frain
James Frain 2010 (cropped).jpg
Імя пры нараджэнні:

James Dominic Frain

Дата нараджэння:

14 сакавіка 1968(1968-03-14) (50 гадоў)

Месца нараджэння:

Лідс, Заходні Ёркшыр, Англія

Грамадзянства:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Жонка:

Marta Cunningham[d]

Адукацыя:

Royal Central School of Speech & Drama[d][1]
Універсітэт Усходняй Англіі[d]

Прафесія:
Кар'ера:

1993 — цяпер. час

IMDb:

ID 0289656

Commons-logo.svg Джэймс Фрэйн на ВікіСховішчы

Джэймс Фрэйн (англ.: James Frain) — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Фрэйн нарадзіўся 14 сакавіка 1968 года, ён — старэйшы з васьмі дзяцей. Яго бацька — біржавы маклер, а маці — настаўніца[2]. Фрэйн атрымаў адукацыю ў Ньюпорцкай сярэдняй школе, затым паступіў ва Універсітэт Усходняй Англіі ў Норыджы, па заканчэнні якога перабраўся ў Лондан, дзе навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Цэнтральнай школе сцэнічнай гаворкі і драматычнага мастацтва. Быўшы на апошнім курсе, атрымаў ролю ў карціне Рычарда Атэнбора «Краіна ценяў», якая стала яго дэбютам на вялікім экране[3]. Услед рушылі шматлікія ролі на тэлебачанні і ў кіно, самай паспяховай з якіх апынулася праца ў фільме «Смак сонечнага святла» (1999). За ролю Густава Зоненшайна ён быў намінаваны на сушуканне прэміі «Джыні» як лепшы акцёр другога плану[4].

Джэймс Фрэйн рэгулярна выступае і на тэатральнай сцэне. Ён браў удзел у пастаноўках Каралеўскай Шэкспіраўскай кампаніі, Каралеўскага прыдворнага тэатра, а таксама ў спектаклях тэатраў Вест-Энда і на Брадвеі. У 2008 годзе ён быў ганараваны ўзнагароды Drama Desk Award у намінацыі «Лепшы акцёрскі склад» у спектаклі па п'есе Гаральда Пінтэра The Homecoming[5].

З 2004 года Фрэйн жанаты на амерыканскай актрысе Марце Канінгем, у іх двое дзяцей.

Выбраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1993 ф Краіна ценяў Shadowlands Пітэр Уістлер
1993 с Галоўны падазраваны Prime Suspect Джэйсан Болдуін
1995 ф Нічога асабістага Nothing Personal Кені
1996 тф Распуцін Rasputin: Dark Servant of Destiny князь Фелікс Юсупаў
1998 ф Елізавета Elizabeth Альвара дэ ла Куадра
1998 ф Хілары і Джэкі Hilary and Jackie Даніэль Барэнбойм
1999 ф Смак сонечнага святла Sunshine Густаў Зоненшайн
1999 ф Ціт Titus Басіян
2000 ф Там, дзе сэрца Where the Heart Is Форні Хал
2000 ф Азартныя гульні Reindeer Games Нік Кэсідзі
2002 ф Граф Монтэ-Крыста The Count Of Monte Cristo Вільфор
2005 с 24 гадзіны 24 Пол Рэйнс
2005 ф Сардэчна запрашаем у рай! Into the Blue Рэес
2006 с Шпік The Closer Пол Эндрус
20072009 с Цюдары The Tudors Томас Кромвель
2008 с Закон і парадак. Злачынны намер Law & Order: Criminal Intent Дын Холідэй (у эпізодзе Vanishing Act)
2008 с Грань Fringe Сэлман Кол (у эпізодзе Safe)
2009 с Анатомія запалу Grey's Anatomy Том (у эпізодзе I Always Feel Like Someone Is Watchin' Me)
2009 с Ашукай мяне Lie to Me Лэнс МакКлілан (у эпізодзе Grievous Bodily Harm)
2009 с Закон і парадак: Спецыяльны корпус Law & Order: Special Victims Unit Марцін Голд (у эпізодзе Users)
2009 ф Усё шляхам Everybody's Fine Том
2009 с Californication Californication Пол (у эпізодзе Mia Culpa)
2010 с Сапраўдная кроў True Blood Франклін Мот
2010 ф Трон: Спадчына Tron: Legacy Джарвіс
2011 с Плашч The Cape Пітэр Флемінг/Шахматыст
2011 ф Вады сланам Water for Elephants адказны за сланіху Розі

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.cssd.ac.uk/content/high-profile-alumni
  2. James Frain Biography (англ.) . filmreference.com. Праверана 2 студзеня 2011.
  3. James Frain Biography (англ.) . tv.com. Праверана 3 студзеня 2011.
  4. Awards for James Frain (англ.) . imdb.com. Праверана 3 студзеня 2011.
  5. The Homecoming Awards (англ.) . ibdb.com. Праверана 3 студзеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]