Джэймс Хонг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Хонг
англ.: James Hong
Дата нараджэння 22 лютага 1929(1929-02-22) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінаакцёр, тэлеакцёр, акцёр агучвання, тэатральны акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0393222
jameshong.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Хонг (англ.: James Hong; нар. 22 лютага 1929(1929-02-22), Мінеапаліс, Мінесота) — амерыканскі акцёр. Кар’ера Хонга доўжыцца каля 70 гадоў і ўключае больш за 400 роляў у кіно, на тэлебачанні і ў відэагульнях.

Ён вядомы як адзін з самых плённых характарных акцёраў усіх часоў[1]. У 2022 годзе ён атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы за ўклад у амерыканскую кіна- і тэлеіндустрыю[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хонг нарадзіўся ў Мінеапалісе, штат Мінесота. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ганконгу, потым зноў вярнуўся ў ЗША, калі яму было дзесяць гадоў. Хонг стаў вывучаць грамадзянскае будаўніцтва ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі, але пазней яго зацікавіла акцёрскае рамяство. Скончыўшы ўніверсітэт, ён на працягу 7,5 гадоў быў інжынерам дарожнага будаўніцтва ў Лос-Анджэлесе, здымаючыся падчас адпачынкаў. Хонг вырашыў кінуць інжынерную справу, каб поўнасцю прысвяціць сябе акцёрскай кар’еры.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1974
ф Кітайскі квартал Chinatown Кан
1980
ф Аэраплан! Airplane! японскі генерал
1982
ф Бягун па лязе Blade Runner Ганібал Чу
2022
ф Усё ўсюды і адразу Everything Everywhere All at Once бацька Эвелін

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Год Прэмія Катэгорыя Праект Вынік Сп.
2009 Эні Найлепшая агучка ў анімацыйным фільме Кунг-фу панда Намінацыя
2011 Найлепшая агучка ў тэлевізійнай пастаноўцы Свята Кунг-фу панды Перамога [3]
2012 Найлепшая агучка ў анімацыйным фільме Кунг-фу панда 2 Намінацыя
2012 Дзённая прэмія «Эмі» Выдатны выканаўца ў анімацыйнай праграме Кунг-фу панда: Легенды крутасці Намінацыя
2022 Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно Усё ўсюды і адразу Перамога
2022 Галівудскі творчы альянс Найлепшы акцёрскі ансамбль Перамога [4]
2022 Зорка на Галівудскай алеі славы Атрымана [5]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. He's probably been in more movies than any actor in history (англ.). CNN (2 жніўня 2020). Праверана 2 жніўня 2020.
  2. Shanfeld, Ethan. Michael B. Jordan, Carrie Fisher, Nipsey Hussle, James Hong and DJ Khaled Among 2022 Walk of Fame Honorees (англ.). Variety (18 чэрвеня 2021). Праверана 19 чэрвеня 2021.
  3. Finke, Nikki. 38th Annual Annie Animation Awards: DWA's 'How To Train Your Dragon' Wins (After Disney Boycotts). Deadline Hollywood (5 лютага 2011). Праверана 6 жніўня 2023.
  4. A24's 'Everything Everywhere All at Once' Leads HCA Film Awards Total Nominations With 16. Variety (15 снежня 2022). Праверана 12 мая 2023.
  5. "Watch James Hong perform alongside lion dancers at historic Hollywood Walk of Fame ceremony". Entertainment Weekly. Праверана 2023-05-12.