Перайсці да зместу

Мінесоцкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінесоцкі ўніверсітэт
англ.: University of Minnesota
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Minnesota
Заснаваны 1851
Студэнты 67 949
Краіна
Размяшчэнне Мінеапаліс, Мінесота, ЗША
Кампус Сент-Пол, Мінесота, ЗША
Сайт twin-cities.umn.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінесоцкі ўніверсітэт (англ.: University of Minnesota), афіцыйна Мінесоцкі ўніверсітэт двух гарадоў (англ.: University of Minnesota, Twin Cities) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, кампусы якой месцяцца ў гарадах Мінеапаліс і Сент-Пол у штаце Мінесота, ЗША.

Універсітэт мае кампусы ў Мінеапалісе і Фелкан-Хайтс, прыгарадзе Сент-Пола, прыблізна за 5 км адзін ад аднаго. Ён з'яўляецца галоўнай установай, а таксама старэйшай і буйнейшай у сістэме Мінесоцкага ўніверсітэта. Таксама ўніверсітэт займае 9-е месца па колькасці студэнтаў у Злучаных Штатах. Сёння вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Мінесоцкі ўніверсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і займае 20-е месца ў ЗША па даследчай дзейнасці з выдаткамі на даследаванні і распрацоўкі ў 1,04 мільярда долараў у 2020 годзе.

  • Цэнтр сумежных праграм у сферы здароўя
  • Каледж біялагічных навук
  • Каледж бесперапынных і прафесійных студый
  • Школа стаматалогіі
  • Каледж дызайну
  • Каледж адукацыі і развіцця чалавека
  • Каледж харчавання, сельскай гаспадаркі і прыродных рэсурсаў
  • Школа магістратуры
  • Школа права
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Школа менеджменту
  • Школа медыцыны
  • Школа медсястрынства
  • Каледж фармацыі
  • Школа грамадскіх спраў
  • Школа грамадскага здароўя
  • Каледж навукі і інжынерыі
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.