Джэніфер Эгельруд
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася | 25 ліпеня 1990[1] (34 гады) | |||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Рост | 1,68 ± 0,001 м[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападаючы | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Джэніфер Эгельруд (шведск.: Jennifer Egelryd; нар. 25 ліпеня 1990) — шведская футбалістка, якая грае на пазіцыі нападаючай ў шведскім жаночым клубе АІК, які выступае ў Дамалсвенскане. Таксама яна прадстаўляла шведскія каманды «Пітэа» і «Цюрэса», апошні аддаваў яе таксама ў арэнду ў клубы «Аланд Юнайтэд» і «Сірыус».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Джэніфер Эгельрцд дэбютавала за «Цюрэса» ва ўзросце 19 гадоў у матчы супраць «Юргардэна» у красавіку 2010 года. Свой першы гол за клуб яна забіла ў траўні таго ж года падчас матчу супраць АІКа, у якім «Цюрэса» перамог з лікам 2:0. Яна скончыла сезон 2010 года з 19 праведзенымі матчамі, з 13 выхадамі ў стартавым складзе і 3 галамі. У сезоне 2011 года Эгельруд правяла ў Дамальсвенскане 13 матчаў (у шасці выпадках выходзячы ў стартавым складзе), адыграўшы ў агульнай складанасці 546 хвілін. Яна забіла два галы: адзін падчас матчу супраць «Джытэкса» 1 траўня, у якім «Цюрэса» выйграў 2:1, а другі — у пераможным (3:0) матчы над «Юргардэнам» 5 чэрвеня.
У 2012 годзе Эгельруд правяла толькі адзін матч за «Цюрэса» і перайшла на правах арэнды ў фінскі клуб «Аланд Юнайтэд», за які яна правяла чатыры матчы і забіла чатыры галы. Яна вярнулася ў тым жа сезоне 2012 года ў «Цюрэса», у якім яна правяла 29 матчаў (два ў стартавым складзе) у Дамалсвенскане.
Эгельруд за «Цюрэса» згуляла ў сезоне 2013 гады шэсць матчаў да таго, як на правах арэнды перайшла ў шведскі «Сірыус», які выступаў тады ў Элітэтане. У лістападзе 2013 года Эгельруд пагадзілася падпісаць кантракт з супернікамі «Цюрэса» у Дамалсвенскане, клубам «Пітэа».
У зборнай
[правіць | правіць зыходнік]Джэніфер Эгельруд прадстаўляла Швецыю на розных моладзевых узроўнях, у тым ліку каманды дзяўчат да 19, 20 і 23 гадоў. У 2009 годзе яна дапамагла Швецыі заваяваць срэбра на чэмпіянаце Еўропы сярод жанчын да 19 гадоў 2009 года.
Зноскі