Дзень Святога Патрыка
Выгляд
Дзень Свято́га Па́трыка (ірл.: Lá Fhéile Pádraig) — культурнае і рэлігійнае свята, якое адзначаецца 17 сакавіка. Названае ў гонар Святога Патрыка (каля 385—461), заступніка Ірландыі.
Дзень святога Патрыка стаў афіцыйна адзначацца царквой на пачатку XVII стагоддзя. Яго святкуюць у каталіцкай, англіканскай, праваслаўнай і лютэранскай цэрквах. Акрамя згадкі пра самога Патрыка, у гэты дзень таксама адзначаецца прыход хрысціянства ў Ірландыю[1], а таксама культура ірландцаў у цэлым[2]. Звычайна ў гэты дзень праводзяцца парады, фестывалі, кейлі, іх удзельнікі носяць зялёную вопратку альбо трыліснікі[3].
У Ірландыі, Паўночнай Ірландыі, Ньюфаўндлендзе і Лабрадоры, а таксама ў Мантсераце гэты дзень з’яўляецца афіцыйным святам.
Св. Святкаванне дня Патрыка ў Ірландыі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kevin Meethan, Alison Anderson, Steven Miles. Tourism, Consumption & Representation (англ.). — CAB International.
- ↑ Circles of Tradition: Folk Arts in Minnesota (англ.). — Minnesota Historical Society Press.
- ↑ Circles of Tradition: Folk Arts in Minnesota (англ.). — Minnesota Historical Society Press.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзень Святога Патрыка
- Афіцыйная старонка (англ.)
- Гісторыя свята Архівавана 12 мая 2021. (англ.)
- Дзень святога Патрыка на канале «History»