Паўночная Ірландыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Злучанае Каралеўства Паўночная Ірландыя
Tuaisceart Éireann
Northern Ireland
Norlin Airlann
Flag of the United Kingdom.svg Герб Паўночнай Ірландыі
Сцяг Паўночнай Ірландыі Герб Паўночнай Ірландыі

Каардынаты: 54°39′00″ пн. ш. 6°35′00″ з. д. / 54.65° пн. ш. 6.583333° з. д. (G) (O) (Я)

Northern Ireland in the UK and Europe.svg


Нацыянальны гімн Паўночнай Ірландыі
Заснавана 3 мая 1921
Афіцыйныя мовы афіцыйная адсутнічае;
англійская дэ-факта;
ірландская і ольстэрска-шатландская маюць статус мовы нацменшасці
Сталіца Белфаст
Найбуйнейшыя гарады Белфаст, Дэры, Лісберн, Ньютаўнабі, Бенгар
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Каралева
Прэм'ер-міністр
Першы міністр
Дзяржаўны сакратар
Елізавета II
Дэвід Кэмеран
Пітэр Робінсан
Тэрэза Вілерс
Плошча
• Усяго

13.843 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

1.837.938 чал.
1.810.863 чал.
131 чал./км²
ВУП (намінал)
  • Разам (2002)
  • На душу насельніцтва

$37,33 млрд
$19.603
Этнахаронім Паўночныя ірландцы
Валюта Фунт стэрлінгаў (£, GBP)
Інтэрнэт-дамены .uk, .ie, .eu
Тэлефонны код +44

Паўночная Ірландыя (англ.: Northern Ireland, ірл.: Tuaisceart Eireann [ˈt̪ˠuəʃcəɾˠt̪ˠ ˈeːɾʲən̪ˠ], ольстэрск. шатл. Norlin Airlann) — краіна Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, размешчаная ў паўночна ўсходняй частцы вострава Ірландыя. Сталіца і найбуйны горад — Белфаст. Адміністрацыйна падзелена (з 1975) на 6 графстваў (англ.: counties).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтральнай частцы размешчана возера Лох-Ёй, найбуйнае ў Вялікабрытаніі (392 км²). Другая па велічыні сістэма азёр — Верхняе і Ніжняе Лох-Эрн на паўднёвым захадзе Паўночнай Ірландыі. Паміж гэтымі азёрамі знаходзіцца раўнінная частка Паўночнай Ірландыі, а паўночны ўсход, паўднёвы ўсход і захад яе тэрыторыі займаюць горы. Найвышэйшы пункт Паўночнай Ірландыі — Сліў Донард англ.: Slieve Donard у гарах Морн (вышыня 848 м).

Адміністрацыйнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйна Паўночная Ірландыя падзелена на 6 графстваў і 26 раёнаў. Востраў Ірландыя лічыцца падзеленым на чатыры гістарычных вобласці — Ольстэр, Манстэр, Лейнстэр і Конахт. Шэсць графстваў Паўночнай Ірландыі ўваходзяць у склад Ольстэра. Тры графствы Ольстэра — Донегал, Каван і Монаган — уваходзяць у склад Ірландскай Рэспублікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Ольстэр быў найбольш адсталай ірландскай правінцыяй. На яго тэрыторыі пражывалі плямёны кельтаў, якія называлі сябе гэламі. Яны аказалі ўпартае супраціўленне англійскаму заваяванню. Упершыню англійская рыцары з'явіліся на ірландскай зямлі яшчэ ў XII ст. Тады, англійская армія на чале з каралём Генрыхам Плантагенетам высадзілася на ўсходзе краіны, у правінцыі Лэйнстэр[1]. З таго часу і пачалася каланізацыя Ірландыі, якая зацягнулася на некалькі стагоддзяў.

Першае пранікненне англічан на тэрыторыю Паўночнай Ірландыі датуецца 1117 г., калі атрад англійскіх рыцараў, які ўзначальваў Джон дэ Курсі, уварваўся ў паўднёва-ўсходнюю частку Ольстэра і завалодаў ёю[2]. Але спробы пранікнуць далей на поўнач былі адбіты мясцовымі жыхарамі. Англійскае заваяванне сустрэла ўпартае супраціўленне ірландцаў, якія не жадалі пакарацца англійскім захопнікам. На працягу некалькіх стагоддзяў англійскім феадалам удалося заваяваць толькі нязначную тэрыторыю на ўсходзе астравы. Усталяваць трывалае панаванне англічан над Ірландыяй атрымалася толькі ў часы праўлення дынастыі Цюдораў. Ужо ў 1542 г. правадыры мясцовых кланаў падпарадкаваліся англійскаму каралю і прынеслі яму ленную прысягу [3].

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

XVI—XVIII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная ж хваля каланізацыі Паўночнай Ірландыі (гістарычная назва Ольстэр) пачалася ў XVII ст. У адрозненні ад астатняй Ірландыі, дзе развіваліся гандлёвыя парты Дублін, Голуэй і інш., у Ольстэры амаль не было гарадоў. Насельніцтва гэтай, у асноўным сельскай мясцовасці, жыло старым традыцыйным укладам, пераважна займаючыся жывёлагадоўляй. Тэрыторыя Ольстэрскіх зямель належала кланавым правадырам, з якіх найбольш уплывовымі былі О'Нейл і O'Доннелл, графы Тайрана і Цірканелла. Іменна пад іх кіраўніцтвам у часы каралевы Лізаветы І, у Ольстэры разгарнулася магутнае антыанглійское паўстанне, якое доўжылася дзевяць гадоў і згуртавала розныя слаі насельніцтва: пачынаючы ад простага сялянства і заканчваючы мясцовай шляхтай. Духоўным лідарам барацьбы ірландцаў супраць англічан стала каталіцкая царква.

Першую спробу вызваліцца ад англійскага валадарства зрабіў Шан О'Нейл, які падняў паўстанне ў Ольстэры ў 60-ых гг. 16 ст., але пацярпеў паражэнне. Ужо пасля гэтага паўстання англійскі ўрад прыняў некалькі крокаў, накіраваных на тое, каб засяліць англійскімі асаднікамі асобныя раёны Ольстэра, але ўзброеныя выступленні ірландцаў і адсутнасць неабходнага забеспячэння сарвалі намер Томаса Сміта, графа Эсекса і іншых англічан засяліць зямлі паўночна-ўсходняга раёна Ольстэра[4].

Іншае, больш магутнае паўстанне, якое перарасло ў нацыянальную вайну, выбухнула ў 1596 г., яно таксама як і папярэдняе пацярпела ў 1603 г. паражэнне. Кіраўнікі выступлення — графы О'Нейл і О'Донел, якія падымаючы мяцеж разлічвалі на падтрымку галоўнага ворага Англіі — каталіцкай Іспаніі, прайгралі і вымушаны былі пакінуць Ірландыю.

Новы этап каланізацыі Ольстэра, які пачаўся пры каралі Якаве I, характарызавала імкненне цалкам змяніць склад Ольстэрская насельніцтва шляхам згону з зямлі карэнных ірландцаў і прыцягнення каланістаў усіх класаў з Англіі і Шатландыі. У адрозненне ад папярэдняга часу, калі на гэтыя землі пранікалі ў асноўным феадалы, якія атрымлівалі тут свае зямельныя падараванні, новая хваля пранікнення перасяленцаў стала масавай, і ў ёй удзельнічалі больш шырокія слаі брытанскага насельніцтва. Зямлі ўцекачоў на тэрыторыі графстваў Арма, Каван, Калрэйн, Данегол, Фермана, Тайран былі канфіскаваныя і перададзеныя новым перасяленцам [5]. Лонданскаму муніцыпалітэту было прадастаўлена права каланізацыі графства Калрэйн, для чаго была створана спецыяльная Ірландская кампанія. Напамінам пра гэта служыць cучасная назва горада Дэры — Лондандэры.

У план каланізацыі Ольстэра не ўвайшлі ўсходнія графствы Антрым і Даун, бо яны не былі ўласнасцю ўцекачоў кланавых правадыроў. Аднак іменна гэтыя тэрыторыяі сталі прытулкам каланістаў, якія масамі памкнуліся ў Ольстэр з Шатландыі. Гэтаму спрыялі масавыя агароджванні ў Англіі і Шатландыі і згон арандатараў з зямлі, якую яны спадзяваліся атрымаць у Ірландыі. Гэтая эміграцыя заахвочвалася англійскім каралём Якавам I. Пад пртэкцыяй караля быў створаны цэлы шэраг кампаній, якія займаліся каланізацыяй Ольстэра[6].

Новая магутная хваля эміграцыі з Шатландыі была выклікана таксама рэлігійнымі ганеннямі на шатландскіх прэсвітэрыян у сувязі са спробай англійскіх каралёў Якава I і Карла I наблізіць шатландскую царкву да англіканскай[7].

Па рэлігійнай складу абсалютная большасць каланістаў належала да розных плыней пратэстанцкай царквы. У першую чаргу гэта былі шатландскія прэсвітэрыяне, якія адрозніваліся рэлігійным фанатызмам, суровымі пурытанскімі норавамі і палітычным кансерватызмам; таксама сярод перасяленцаў было шмат адэптаў епіскапальнай англіканскай царквы. Па сацыяльным складзе сярод каланістаў значную долю займалі дробная шляхта або джэнтры, купцы, багатыя і сярэднія гараджане-бюргеры. Мясцовае ірландскае насельніцтва па-ранейшаму спавядала каталіцтва і, пасля эміграцыі значнай часткі мясцовай шляхты, у большасці складалася з дробных зямельных уласнікаў.

Часы Англійскай буржуазнай рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

У час Англійскай буржуазнай рэвалюцыі ірландцы паднялі паўстанне супраць англійскага панавання. Барацьба працягвалася дзесяць гадоў. Адным з цэнтраў паўстання стаў Ольстэр, які амаль цалкам быў заняты паўстанцамі. У 1649 г. «ўціхамірваць» Ірландыю прыбыў Кромвель. Яго шлях быў адзначаны крывавым тэрорам, сімвалам якога стала разня ў гарадах Драгэдзе і Уэксфорде[8]. Экспедыцыя Кромвеля, акрамя падаўлення паўстання, была накіравана на ўмацаванне пазіцый Англіі ў Ірландыі і далейшае яе падпарадкаванне. Знакамітыя кромвелеўскія акты «пра ўладкаванне Ірландыі» 1652 і 1653 гг. санкцыянавалі канфіскацыю зямель ва ўсіх, хто меў якія-небудзь адносіны да паўстання[9]. Канфіскаваныя зямлі раздаваліся афіцэрам і салдатам кромвелеўскай арміі, а таксама англійскім прадпрымальнікам. Так пачалася яшчэ адна хваля англійскай каланізацыі Ірландыі. Не стаў выключэннем і Ольстэр, дзе асабліва шчыравалі мясцовыя пратэстанцкія каланісты. Дзеянні дбайнага пратэстанта Кромвеля ў Ірландыі адрозніваліся ваяўнічым антыкаталіцтвам і фанатычным праследаваннем каталіцкай рэлігіі. Яго палітыка спрыяла ўмацаванню ў Ірландыі пратэстанцкага ўплыву. Пасля кромвелеўскага паходу ў Ірландыю ольстэрскія пратэстанты яшчэ больш узмацнілі свой уплыў у паўночна-ірландскім рэгіёне. Аб'яднаўшыся пад сцягам пратэстанцкага патрыятызму і варожага стаўлення да ірландцаў-католікаў, пусціўшы глыбокія карані ў ірландскай зямлі каланісты лічылі Ольстэр сваёй радзімай і лічылі сябе ўжо не проста перасяленцамі-інародцамі (англічанамі ці шатландцамі), а асаблівым народам пратэстантаў-ольстэрцаў.

Часы «Слаўнай рэвалюцыі» 1688 г.[правіць | правіць зыходнік]

Калі ў выніку «слаўнай рэвалюцыі» 1688 г. Якаў II быў скінуты сваім зяцем-пратэстантам, галандскім прынцам Вільгельмам Аранскім, пратэстанскае насельніцтва Ольстэра адразу прызнала новага караля і адмовілася падпарадкоўвацца генерал-губернатару Талботу. Аднак Якаў лічыў каталіцкую Ірландыю сваей апорай у барацьбе за трон. Ён прыбыў туды і арганізаваў каталіцкае войска. Ольстэрскія пратэстанты сталі рыхтаваць арганізаванае супраціўленне Якаву. Жыхары былі ўзброеныя, створана армія і спецыяльны камітэт па кіраўніцтву паўстаннем. Цэнтрамі пратэстанцкага супраціўлення сталі перапоўненыя бежанцамі з усяго Ольстэра гарады Эніскілелн і Дэры, жыхары якіх зачынілі гарадскія вароты перад войскам Якава II. Якаў у 1688 г. пачаў доўгую аблогу (105 дзён) горада Дэры. Гэта падзея ў далейшым стала адною з самых значных у пратэстанцкай гісторыі Ольстэра. Не могучы разбурыць тоўстыя гарадскія сцены, армія Якава акружыла горад і перакрыла раку Фойл, па якой ішло снабжэнне Дэры. Запасы ў горадзе хутка закончыліся, і пачаўся мор. Ужо здавалася, перамога Якава была прадвызначанай, але 30 чэрвеня 1680 г. флот Вільгелма Аранскага па рацэ Фойл прарваўся ў Дэры і падтрымаў сілы абложаных. Арміі Якава прыйшлося адступіць. Ольстэр быў адкрыты для высадкі войскаў Вільгельма Аранскага.

Вырашальная сустрэча двух войскаў адбылася 12 ліпеня 1690 г. на рацэ Бойн, дзе большыя сілы Вільгельма Аранскага, якія складаліся з англійскіх, французскіх, галандскіх і дацкіх наёмнікаў атрымалі перамогу над каталіцкай арміяй Якава II. «Слаўная рэвалюцыя», якую ў гістарыяграфіі любяць называць бяскроўнай, для Ольстэра, не была такой. На яго палях адбывалася галоўнае змаганне, якое вырашыла лёс англійскага трона. Якаў збег у Францыю.

Няўдалая блакада Дэры войскамі Якава II і перамога на рацэ Бойн сталі сімвалам пратэстанцкай цвёрдасці духу. Іменна пасля гэтых падзей паміж пратэстантамі і каталікамі Ольстэра было канчаткова пасеяна насенне варожасці і непрыязнасці, якое яшчэ ўзрасце і будзе доўгія стагоддзі адгукацца гучным рэхам у ольстэрскім грамадстве. Ольстэрскімі пратэстантамі падзеі 1689-90 гг. часта выкарыстоўваліся для распальвання рэлігійнай варожасці. Амаль 300 гадоў дзень 12 ліпеня (гадавіна бітвы на Бойне) штогод адзначаецца шумнымі пратэстанцкімі парадамі. Цэнтральнай фігурай усіх паданняў з'яўляецца Вільгельм Аранскі («кароль Білі»)[10], кароль-вызваліцель, які прынёс у Ольстэр свабоду ад папскіх забабонаў і «гэльскага варварства», менавіта яго імем пасля будзе названы знакаміты пратэстанцкі ордэн аранжыстаў.

Перамога Вільгельма Аранскага замацавала панаванне пратэстантаў у Ірландыі. Улада каталіцкай царквы і дваран-каталікоў была канчаткова знішчаны. Уласнасць карэннай ірландскай арыстакратыі была амаль поўнасцю адабрана пры новых буйных зямельных канфіскацыях. У цэлым у пачатку 18 стагоддзя каталікі ў Ірландыі захавалі толькі 14 %, а ў Ольстэр і таго менш — 5 % зямельнай уласнасці[11].

Пануючае становішча пратэстантаў замацоўвалася радам так званых карных законаў супраць каталікоў, фактычны адхіліўшы апошніх ад многіх відаў гаспадарчай дзейнасці і пазбавіўшы іх палітычных і грамадзянскіх правоў. Ганенням падвяргалася і каталіцкая царква, бо дзяржаўнай рэлігіяй быў абвешчаны пратэстантызм. Усё насельніцтва было абавязана плаціць падатак (дзесяціну) на карысць пратэстанцкай царквы.

Эканамічнае развіцце ў XVII—XVIII стст.[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на складаную этна-канфесіянальную сітуацыю у рэгіёне, Ольстэр у канцы XVII—XVIII стст. дасягнуў прыкметных поспехаў у эканамічным развіцці. Значных памераў дасягнуў знешні гандаль не толькі з Англіяй і Шатландыяй, але і з Францыяй, Іспаніяй, Галандыяй, паўночнаамерыканскімі калоніямі. Перавозка ажыццяўлялася як на англійскіх і шатландскіх, так і на ірландскіх судах. Аснову экспарту складала сельскагаспадарчая прадукцыя, у першую чаргу жывёлагадоўчая, тады як мануфактурныя вырабы былі прадстаўлены нязначна. Імпарт быў прадстаўлены вуглём і тканінамі з Вялікабрытаніі, у тым ліку палатном з Шатландыі, віном, каньяком, парусінай і паперай з Францыі, спецыямі з Галандыі, лесам з Балтыйскіх краін, і тытунём з паўночнаамерыканскіх калоній[12]. Большасць імпарту прыходзілася на Брытанію і яе калоніі. Такім чынам, усё гэта спрыяла ўмацаванню і ўзбагачэнню паўночнаірландскай пратэстанцкай сельскай і купецкай буржуазіі, а таксама ўзмацненню эканамічных сувязей шляхам знешняга гандлю з брытанскай метраполіяй.

Аднак, што да прамысловасці, то англійская каланіяльная палітыка, наадварот, спрыяла запаволенню яе развіцця ў Ірландыі, з-за чаго ў эканамічным развіцці «Зялёны востраў» пачынае значна адставаць ад непасрэдна брытанскіх зямель, што па сутнасці ператварае Ірландыю ў каланіяльнае валоданне нароўні з іншымі заморскімі тэрыторыямі Брытанскай імперыі. Характэрным праяўленнем англійскага каланіялізму з'яўляюцца забаронныя пошліны, устаноўленыя на ірландскія тавары, па якіх у прыватнасці забараняўся ўвоз у Англію і англійскія калоніі ірландскіх ваўняных тканін і шкляных вырабаў. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да знішчэння гэтых галін вытворчасці. Аднак непасрэдна Ольстэр паступова з аднаго з самых адсталых рэгіёнаў Ірландыі ператвараецца ў перадавы. Немалую ролю ў гэтым адыгрывае значная доля пратэстанцкага насельніцтва на поўначы вострава. У Ольстэры больш інтэнсіўна чым у іншых рэгіёнах Ірландыі развіваецца прамысловасць. У зямельных адносінах важную ролю адыгрывае так званы «Ольстэрская звычай» — спецыфічныя адносіны паміж уласнікамі зямлі і яе арандатарамі, якія былі значна мякчэй чым у іншых частках Ірландыі[13]. Сюды адносіліся і ўмеранасць арэнднай платы, і гарантаванасць арэнды, і продаж фермерскага права. Усё гэта спрыяла інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі.

У XVIII ст. таксама назіраецца і рост гарадоў, найбольш значнымі з якіх былі Белфаст і Лондандэры. Гэтая больш выгадная эканамічная абстаноўка спрыяла ўзбагачэнню і паляпшэнню стану як буйной, так і дробнай ольстэрскай буржуазіі, у большасці пратэстанцкай. Каталіцкае ж насельніцтва, за час шматлікіх канфіскацый і выгнанняў са сваіх зямель аказалася на больш бедных і менш урадлівых тэрыторыях. У гарадах іх становішча таксама было не лепшым, там сярод іх фарміравалася значная праслойка нізкакваліфікаваных чорнарабочых. Пасля падрыву эканамічнага значэння каталіцкай царквы і значнага памяншэння, калі не поўнага знікнення, зямельнай уласнасці ў мясцовых ірландскіх дваран, каталікоў у асяроддзі заможнай часткі насельніцтва Ірландыі і асабліва Ольстэра стала значна менш.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. История Ирландии / Отв. ред. Гольман Л. И. — М., 1980. — С. 30.
  2. Спарыкин Ю. М. Английская колонизация Ирландии в XVI-начале XVII вв. — М., 1958. — С.137.
  3. Спарыкин Ю. М. Английская колонизация Ирландии в XVI-начале XVII вв. — М., 1958. — С.137.
  4. Спарыкин Ю. М. Английская колонизация Ирландии в XVI-начале XVII вв. — М., 1958. — С.139.
  5. Спарыкин Ю. М. Английская колонизация Ирландии в XVI-начале XVII вв. — М., 1958. — С.145.
  6. Спарыкин Ю. М. Английская колонизация Ирландии в XVI-начале XVII вв. — М., 1958. — С.146
  7. Потапейко П. О. Генезис ирландско-ольстерской проблемы в ХIII—ХУIIIвв. // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2000. — № 3. С.65.
  8. Дюпюи Р. Всемирная история войн: Харпер. энцикл. воен. Истории с коммент. Из-ва «Полигон». — СПб., М., 1997. Т.2. — С.517.
  9. Полякова Е. Ю. Ольстер: истоки трагедии. — М., 1982. — С.10.
  10. Дэвис Н. История Европы—М., 2004. — С.387.
  11. Полякова Е. Ю. Ольстер: истоки трагедии. — М., 1982. — С.14.
  12. Афанасьев Г. Е. История Ирландии / Предисл. Т. А. Михайловой. — М., 2007. — С.156.
  13. Колпаков А. Д. Ирландия на пути к революции (1900—1918 гг.). — М., 1975. — С.80.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спарыкин Ю. М. Английская колонизация Ирландии в XVI-начале XVII в. — М., Изд-во МГУ, 1958. — 233 с.
  • Потапейко П. О. Генезис ирландско-ольстерской проблемы в XIII—XVIII вв. // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2000. — № 3. С. 65.
  • Дюпюи Р. Всемирная история войн: Харпер. энцикл. воен. истории с коммент. изд-ва «Полигон». — СПб., М., 1997. Т.2. — С.517.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Паўночная Ірландыя ў тэмах

Шаблон:Гарады Паўночнай Ірландыі