Перайсці да зместу

Мантсерат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мантсерат
Montserrat
Гімн: «God Bless Anguilla»
Афіцыйная мова Англійская
Сталіца Плімут (дэ юрэ)
Брэйдс (дэ факта)
Найбуйнейшы горад Плімут
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія, заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Каралева
Губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Пітэр Уотэруорт
Рэўбен Мід
Тэрыторыя
 • Агулам 102 км²
Насельніцтва Мантсерата
 • Ацэнка 4 488 чал.
 • Шчыльнасць 216 чал./км²
Валюта усходнекарыбскі долар
Інтэрнэт-дамен .ms
Код ISO MS
Тэлефонны код +1-664
Часавы пояс -4
Аўтамабільны рух злева[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мантсерат (анг. Montserrat) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, якая знаходзіцца на аднайменным востраве, які ўваходзіць у архіпелаг Малых Антыльскіх астравоў. Плошча тэрыторыі — 102 км².

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Насельніцтва на ліпень 2005 года складала 4 488 жыхароў, 8 тыс. чалавек (дзве траціны насельніцтва) пакінула востраў падчас вулканічнай актыўнасці 1995 года, пасля некаторыя з іх вярнуліся. Да гэтага часу паўднёвая палова вострава зачынена для наведвання людзьмі.

Адміністрацыйны цэнтр — Плімут (3 500 чалавек). Пасля вывяржэння вулкана — пакінуты, цяпер часовы адміністрацыйны цэнтр — вёска Брэйдс на поўначы вострава.