Дзень незалежнасці і адзінства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзень незалежнасці і адзінства (славенск.: Dan samostojnosti in enotnosti) — дзяржаўнае свята Славеніі, якое штогод адзначаецца 26 снежня. Заснавана ў памяць аб афіцыйныі абвяшчэнні вынікаў рэферэндуму 1990 года аб незалежнасці Славеніі, на якім 88,5% выбаршчыкаў (94,6% тых, хто галасаваў) выказаліся за выхад краіны са складу Югаславіі і абвяшчэнне незалежнасці краіны.

З 1991 па 2005 гады свята звалася проста Днём незалежнасці, аднак сучасную назву ён атрымаў у верасні 2005 года па ініцыятыве Сацыял-дэмакратычнай партыі. Гэта свята не варта блытаць з Днём дзяржаўнасці, які адзначаецца 25 чэрвеня ва ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Славеніі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.