Дзень сурка
| Дзень сурка | |
|---|---|
| Дзень сурка ў Панксатоні ў 2013 годзе | |
| Тып | народнае |
| Адзначаецца | амерыканцамі, канадцамі, часткова немцамі |
| Дата | 2 лютага |
| Святкаванне | аб'ява пра тое, ці бачыць сурок свой цень пасля таго, як вылезе з нары. |
| Традыцыі | варажба аб прыходзе вясны |
| Звязана з | Стрэчанне Гасподняе |
Дзень сурка́ (англ.: Groundhog Day) — адна з найбольш папулярных традыцый у ЗША і Канадзе. Адзначаецца штогод 2 лютага. Паходзіць ад павер'я пенсільванскіх галандцаў, паводле якога, калі сурок выйдзе ў гэты дзень са сваёй нары і ўбачыць свой цень, то вернецца ў нару, а зіма працягнецца яшчэ шэсць тыдняў; калі ж ён не ўбачыць свайго ценю, то ў нару не вернецца, а вясна прыйдзе рана.
У некалькіх гарадах і паселішчах ЗША і Канады ў гэты дзень праводзяцца фэсты, прысвечаныя мясцовым суркам-метэаролагам, якія прывабліваюць шматлікіх турыстаў.
Прадказанні Панксатонскага Філа (англ.: Punxsutawney Phil), самага першага афіцыйнага сурка-метэаролага ЗША, атрымалі сусветную вядомасць дзякуючы рамантычнай камедыі «Дзень сурка» (1993). Гэты папулярны галівудскі фільм таксама паспрыяў папулярызацыі Дня сурка ў тых краінах, дзе гэтая традыцыя раней была невядомая.
Нягледзячы на тое што традыцыя застаецца папулярнай у ХХІ стагоддзі, даследаванні не выявілі сувязі паміж сурком, які бачыць свой цень, і часам надыходу вясны[1].
Зноскі
- ↑ Lewis, Tanya. Groundhog Day: How Often Does Punxsutawney Phil Get It Right?. Live Science (2 лютага 2017).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзень сурка