Перайсці да зместу

Вярста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агульная інфармацыя
Велічыня даўжыня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вярста́ — старажытная мера (адзінка) вымярэння даўжыні, якая выкарыстоўвалася на Беларусі, у Расіі, ва Украіне і ў Польшчы. У пісьмовых крыніцах вярста вядомая з XI стагоддзя[1].

Верставы слуп (справа) на малюнку Ружанскага палаца працы Напалеона Орды. 1863

Вярстой таксама называлі дарожны слуп, які адзначаў гэту меру[2]

Гістарычныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Лікавае значэнне вярсты мянялася ад 500 да 1000 сажняў[1]. На тэрыторыі Беларусі да канца XVIII стагоддзя карысталіся вярстой памерам да 789 сажняў (што складала 1559,7 м) і так званай вялікай вярстой на 1000 сажняў (1948,2 м)[1].

З канца XVIII стагоддзя і да ўвядзення метрычнай сістэмы мер вярста прымалася роўнай 1066,781 м[1].

Слова паходзіць ад праславянскага vьrsta («паварот плуга»), якое побач з vьrstь узыходзіць да дзеяслова vьrtěti (вярцець). Першапачаткова яно абазначала даўжыню баразны, якая ўтваралася ад аднаго павароту плуга (або сахі) да другога. Пазней значэнне пашырылася да «даўжыні баразны» ўвогуле і, нарэшце, стала агульнай мерай даўжыні[3].