Дзеянні рымлян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Дзеянні рымлян» (лац.: Acta Romanorum) — зборнік навел на лацінскай мове, складзены ў XIV стагоддзі. Шматлікія з навел былі запазычаны з арабскіх крыніц. Кожная навела сканчалася мараллю, што дазваляла выкарыстоўваць іх у якасці прыкладаў падчас пропаведзяў. Назва зборніка з'яўляецца, верагодна, капрызам складальнікаў, паколькі шматлікія з навел нічога агульнага з рымлянамі не маюць. Гэтай кнігай як першакрыніцай карысталіся шматлікія англійскія паэты, у тым ліку Джэфры Чосер і Уільям Шэкспір, які ўзяў адтуль сюжэт «Перыкла» (1609), а таксама эпізод з трыма куфрамі ў «Венецыянскім купцы» (1596).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Li Fet des Romains compilé ensemble de Saluste et de Suetoine et de Lucan, texte du XIIIe siècle publié pour la première fois d’après les meilleurs manuscrits. — 2 vols. — Groningen, Paris, 1935; 1938.
  • Louis-Fernand Flutre. Li fait des Romains dans les littératures française et italienne du XIIIe au XVIe siècle. — Paris: Hachette, 1932; Geneva: Slatkine, 1974 (reprint).