Перайсці да зместу

Дзмітрый Іванавіч Багалей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Іванавіч Багалей
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 26 кастрычніка (7 лістапада) 1857[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1932(1932-02-09) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Olga Dmitrievna Bagalei-Tatarinova[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Іванавіч Багалей (26.10 (7.11).1857, Кіеў — 9 лютага 1932, Харкаў) — украінскі гісторык, акадэмік АН УССР (1919).

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1857 года ў Кіеве ў сям’і рамесніка. Атрымаў адукацыю ў Кіеўскім і Харкаўскім універсітэтах. З 1883 года — дацэнт Харкаўскага ўніверсітэта; з 1887 года, пасля абароны доктарскай дысертацыі ў Маскоўскім універсітэце, прафесар, а ў 1906—1910 гадах — рэктар Харкаўскага ўніверсітэта, член Дзяржаўнага савета (1906; 1910—1914), галава Харкаўскай гарадской думы (1914—1917).

Выкладаў гісторыю ў Харкаўскім і Палтаўскай інстытутах, заснаваў у Харкаве навукова-даследчую кафедру гісторыі Украіны, Інстытут гісторыі ўкраінскай культуры, Інстытут па вывучэнні творчасці Т. Р. Шаўчэнкі, быў членам калегіі цэнтральнага архіўнага кіравання пры УУЦВК.

Памёр 9 лютага 1932 года ў Харкаве.

Зноскі