Дзмітрый Іванавіч Калтуноў
| Нарадзіўся |
12 сакавіка 1975[1] (51 год) |
|||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | ||||||||||||||||
| Альма-матар | ||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Дзмітрый Іванавіч Калтуноў (нар. 12 сакавіка 1975, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Галоўны трэнер мужчынскай нацыянальнай каманды па баскетболе 3х3[2][3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У баскетбол прыйшоў у 8 гадоў, у СДзЮШАР № 10 г. Мінск (цяпер гэта спецыялізаваная школа баскетбольнага клуба «Мінск»). Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін. Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца. Выступаў за клубы Беларусі і Польшчы. Быў у складзе моладзевай зборнай Беларусі (U-22) на чэмпіянаце Еўропы-1996, дзе зборная заняла 10-е месца (на пляцоўку не выходзіў).
Па заканчэнні кар’еры баскетбаліста стаў трэнерам. Спачатку працаваў з дзецьмі і ва ўніверсітэце, потым з больш сталымі камандамі: 2 гады працаваў з камандай «Асіповічы». Потым трэніраваў студэнцкую каманду БДЭУ, на базе якой была створана рэзервовая каманда «Цмокі-Мінск», дзе працаваў асістэнтам трэнера Расціслава Вяргуна. Пасля стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай па баскетболе 3х3 і галоўным трэнерам мужчынскай моладзевай каманды «Мінск». Пад яго кіраўніцтвам мужчынская зборная Беларусі па баскетболе 3х3 стала бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[4], моладзевая зборная (U-20) па баскетболе 3х3 стала чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у Мінску[5], сярэбраным прызёрам I гульняў краін СНД-2021 у Казані[6], мужчынская зборная Беларусі па фіджытал-баскетболе стала сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[7].
Кар’ера баскетбаліста
[правіць | правіць зыходнік]- 1992—1993 — РТІ-2-РВАР (Мінск)
- 1993—1994 — АЗАА (Асіповічы)
- 1994—1995 — РТІ (Мінск)
- 1995—1997 — РТІ-РШВСМ (Мінск)
- 1997—1998 — РШВСМ-РВАР (Мінск)
- 1998 — Оксіва (Плешаў, Польшча)
- 1998—1999 — Папірус-БДУ (Барысаў)
Кар’ера трэнера
[правіць | правіць зыходнік]- 2009—2011 — АЗАА (Асіповічы) (другі трэнер)
- 2011—2012 — БДУІР (Мінск) (другі трэнер)
- 2011—2012 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-20 (другі трэнер)
- 2015—2016 — БДЭУ-РЦАП (Мінск)
- 2016—2017 — БДЭУ-ГрандПрынт (Мінск)
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер)
- 2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2019—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер)
- 2020—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда)
- 2022—2024 — Мінск (моладзевая каманда)
- з 2024 — Мінск-М
- з 2025 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-20
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]У якасці баскетбаліста
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (1): 1994/1995.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992/1993, 1995/1996.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1996/1997.
У якасці трэнера
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
Зноскі
- 1 2 Dmitri Koltounov // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ ДМИТРИЙ КОЛТУНОВ: «ПЛАНКУ СТАВИМ САМУЮ ВЫСОКУЮ»
- ↑ ИСПОЛКОМ БФБ. ОПРЕДЕЛЕНЫ ДАТЫ ПРОВЕДЕНИЯ ТУРНИРОВ СЕЗОНА 2025/2026 И ТРЕНЕРСКИЕ ШТАБЫ НАЦКОМАНД
- ↑ ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
- ↑ СБОРНЫЕ БЕЛАРУСИ И РОССИИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3 — ЧЕМПИОНЫ II ИГР СТРАН СНГ
- ↑ Белорусские баскетболисты завоевали серебро на Играх стран СНГ в Казани
- ↑ ИГРЫ БРИКС. СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ — ВИЦЕ-ЧЕМПИОН МЕЖДУНАРОДНЫХ СОРЕВНОВАНИЙ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитрий Колтунов: «Одно из важных качеств тренера — уметь меняться самому и менять свой стиль»
- БФБ ПОЗДРАВЛЯЕТ С ДНЁМ РОЖДЕНИЯ ДМИТРИЯ КОЛТУНОВА
- Колтунов Дмитрий
- Дмитрий Колтунов: «Каждый раз была мысль: только бы не подвести»
- Дмитрий Колтунов продолжит возглавлять тренерский штаб мужской молодёжной команды «МИНСК»
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «Свіслачы» Асіповічы
- Ігракі РТІ
- Ігракі «Барысаў-БДУ»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбольныя трэнеры Беларусі
- Баскетбалісты Беларусі
- Трэнеры «Цмокі-Мінск-2»
- Трэнеры «БДЭУ-ГрандПрынт» Мінск
- Трэнеры «Свіслачы» Асіповічы
- Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-20