Дзмітрый Аляксандравіч Башлай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Башлай
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Башлай
Нарадзіўся 25 красавіка 1990(1990-04-25)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 190 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Падбяскідзе
Нумар 30
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2003 — 2005 Украіна Лакаматыў (Кіеў)
2005 — 2006 Украіна Абалонь-Змена (Кіеў)
2007 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера*
2007 — 2014 Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 125 (8)
2014 — 2015 Казахстан Тараз 39 (0)
2016 Украіна Алімпік (Данецк) 0 (0)
2016 Украіна Абалонь-Бровар (Кіеў) 10 (1)
2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 22 (1)
2018 Украіна Палтава 11 (2)
2018 Украіна Дніпро-1 8 (1)
2019 Украіна Арсенал (Кіеў) 12 (0)
2019 — Польшча Падбяскідзе (Бельска-Бяла) 9 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.


Дзмітрый Башлай (нар. 25 красавіка 1990, Кіеў) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Падбяскідзе» з Бельска-Бялы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец кіеўскага футбола, на юнацкім узроўні гуляў за клубы «Лакаматыў», «Абалонь-Змена» і «Дынама». Дарослую кар’еру распачаў у 2007 годзе ў клубе «Нафтавік-Укрнафта» з Ахтыркі. У сезоне 2007/08 выступаў за дубль, а пасля вылету каманды з Вышэйшай лігі стаў трапляць у асноўную каманду, дзе з цягам часу замацаваўся ў складзе.

У чэрвені 2014 года перайшоў у казахстанскі клуб «Тараз», куды быў запрошаны былым трэнерам ахтырскага клуба Яўгенам Яравенкам. У складзе «Тараза» стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2016 года пасля звальнення Яравенкі разам з іншымі ўкраінскімі ігракамі пакінуў «Тараз». У лютым 2016 года перайшоў у данецкі «Алімпік», але так і не згуляў за яго ў Прэм’ер-лізе. Другую палову 2016 года правёў у кіеўскім клубе «Абалонь-Бровар».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель», але не падышоў[2]. Неўзабаве далучыўся да іншага беларускага клуба — «Дняпра» з Магілёва, і пасля паспяховага прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе магіляўчан, выступаў на пазіцыях апорнага паўабаронцыі цэнтральнага абаронцы. У маі і чэрвені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля аднаўлення вырнуў месца на полі.

У студзені 2018 года стаў іграком узбекскага клуба «Маш’ал»[4]. Аднак, «Маш’ал» не быў дапушчаны да ўдзелу ў Суперлізе ў сезоне 2018, і ў лютым паўабаронца вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да «Палтавы»[5].

У ліпені 2018 года перайшоў у «Дніпро-1». У лютым 2019 года далучыўся да кіеўскага «Арсенала», у складзе якога 24 лютага 2019 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з чарнігаўскай «Дзясной» (0:2).

У ліпені 2019 года адправіўся ў Польшчу, дзе стаў іграком клуба «Падбяскідзе» з Бельска-Бялы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]