Дзмітрый Юр’евіч Камышык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Камышык)
Гандбол
Дзмітрый Камышык
Поўнае імя Дзмітрый Юр’евіч Камышык
Нарадзіўся 1 мая 1990(1990-05-01) (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 200 см
Вага 95 кг
Пазіцыя левы паўсярэдні
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь СКА Мінск
Нумар 22
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Аркатрон Мінск
2010—2011 Дынама Мінск
2011—2013 СКА Мінск
2013—2017 БГК імя Мяшкова
2018—2020 СКА Мінск
2020 Нява Санкт-Пецярбург[d] 4 (5)
2020—0000 СКА Мінск
Нацыянальная зборная[* 2]
2009— Беларусь Беларусь 73 (159)
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 лютага 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2020

Дзмітрый Камы́шык (нар. 1 мая 1990, Мінск, БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, левы паўсярэдні мінскага СКА і нацыянальнай зборнай Беларусі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Чэмпіён Беларусі 2014, 2015 і 2016, уладальнік Кубка Беларусі 2014, 2015 і 2016, сярэбраны прызёр SEHA-лігі 2014 і 2015[2].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за «Аркатрон» (Мінск), «Дынама» (Мінск), СКА Мінск. У чэрвені 2013 года перайшоў у БГК імя Мяшкова[2].

У чэрвені 2016 года трапіў у аварыю і атрымаў сур’ёзныя траўмы, аднаўленне гандбаліста заняла працяглы час. У маі 2017 года пакінуў БГК. Усяго правёў за клуб 121 матч у розных турнірах, у якіх забросіў 269 мячоў[3].

У верасні 2018 года, аднавіўшыся ад траўмы, трапіў у заяўку мінскага СКА[4]. У лютым 2020 года перайшоў у санкт-пецярбургскую «Няву»[5], аднак ужо ў чэрвені таго ж года вярнуўся ў СКА[6].

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Беларусі Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2009 2 4
2010 17 55
2011 5 6
2012 8 14
2013 21 56
2014 11 14
2015 7 8
2016—2018 0 0
2019 2 2
Усяго 73 159

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]