Дзмітрый Кузьміч Абраменка
Дзмітрый Кузьміч Абраменка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 1981 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | артылерыя |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна: |
Узнагароды і званні |
Дзмітрый Кузьміч Абраменка (22 ліпеня 1910, в. Філіпкава, Віцебскі раён — 28 студзеня 1981) — камандзір гарматнага разліку 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі 3-й гвардзейскай арміі, поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 чэрвеня 1910 года ў вёсцы Філіпкава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 4 класы. Працаваў брыгадзірам у калгасе. На службе ў Чырвонай арміі ў 1933-35 і з 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з ліпеня 1941 г. Член ВКП(б) з 1942 года. Ваяваў на сямі франтах на пасадзе камандзіра гарматы: на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах.
Баявое хрышчэнне атрымаў у 1941 годзе каля Віцебска ў складзе 153-й стралковай дывізіі, дзе ён падбіў першы варожы танк, затым удзельнічаў у Смаленскай бітве ў складзе той жа дывізіі, якая неўзабаве была пераўтворана ў 3-ю гвардзейскую.
Камандзір гарматнага разліку 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка старшы сяржант Дзмітрый Абраменка 1 жніўня 1944 года каля населенага пункта Датнава (літоўскага Датнува) разам з байцамі даручанага яму гарматнага разліку вывеў са строю дзве кулямётныя кропкі з разлікамі і прыблізна паўтара дзясяткі варожых салдат.
21 жніўня каля пасёлка Гервіцы, у раёне літоўскага горада Шаўляй, падчас адбівання контратак ворага гарматны разлік Абраменкі падавіў дзве кулямётныя кропкі і падбіў два аўтамабілі.
Загадам па 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 27 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі сяржант Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны Ордэнам Славы 3-й ступені.
У баі за станцыю «Пагеген», размешчаную на захад ад горада Тыльзіт, камандзір гарматнага разліку 22-га артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Дзмітрый Абраменка, камандуючы артылерыйскім разлікам, 20 кастрычніка 1944 года знішчыў кулямёт, да ўзвода салдат ворага і разбурыў бліндаж. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.
Загадам па 3-й гвардзейскай арміі ад 26 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі старшы сяржант Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
17 студзеня 1945 года на паўднёвым захадзе ад Прэйсіш-Эйлаў, узначальваючы гарматны разлік 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка, гвардыі старшына Дзмітрый Абраменка прамой наводкай знішчыў чатыры кулямёты з разлікамі, разбурыў дом з дзвюма кулямётнымі кропкамі ворага.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшына Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам гэтага ордэна.
У верасні 1945 года гвардыі старшына Абраменка Д. К. быў дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгаса імя В. У. Куйбышава. Памёр 28 студзеня 1981 года, пахаваны ў роднай вёсцы Філіпкава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі, у тым ліку медалём «За адвагу».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абраменка Дзмітрый Кузьміч // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 349—350. — ISBN 985-02-0647-0.
- Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. Минск, 1970.
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Костенков А. Г. Славен путь их боевой. Калининград, 1987.
- Лобода В. Ф. Солдатская слава. Книга 1. М., 1963.
- Мезенцев, В. Подвиг бесстрашия / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2009. — 2 ліпеня. — С. 3.
- Навечнов в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
- Солдатская слава. Свердловск, 1985.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Кузьміч Абраменка на сайце «Героі краіны» (Праверана 18 студзеня 2012)
- Полные кавалеры ордена Славы белорусы и уроженцы Белоруссии(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Віцебскім раёне
- Пахаваныя ў Віцебскім раёне
- Сяржанты і старшыны СССР
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Члены КПСС