Ордэн Славы
Ордэн Славы | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 8 лістапада 1943 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 28 лістапада 1943 | ||
Колькасць | больш 1 млн | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры | Дыяметр 46 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | «За асабістую мужнасць» | ||
Малодшая | Ордэн Працоўнай Славы I ступені | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Славы — ваенны ордэн СССР, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 08.11.1943 «Аб зацвярджэнні ордэна Славы I, II і III ступеняў». Узнагароджваліся асобы радавога i сяржанцкага складу Чырвонай Арміі, а ў авіяцыі і асобы, якія мелі званне малодшага лейтэнанта. Уручаўся толькі за асабістыя заслугі, воінскія часці і злучэнні ім не ўзнагароджваліся (за адным адзіным выключэннем — узнагароджаны ордэнам быў 1-ы батальён 215 гвардзейскага полка[1]).
Ордэн Славы па сваім статуце і колеры стужкі амаль цалкам паўтараў адну з самых шанаваных у дарэвалюцыйнай Расіі узнагарод — Георгіеўскі крыж (сярод адрозненняў — розная колькасць ступеняў: 3 і 4 адпаведна).
Ордэн Славы меў тры ступені, з якіх ордэн найвышэйшай I ступені — залаты, а II і III — сярэбраныя (у ордэна ІІ ступені быў пазалочаны цэнтральны медальён). Гэтыя знакі адрознення маглі быць выдадзены за асабісты подзвіг на полі бою, выдаваліся ў парадку строгай паслядоўнасці — ад ніжэйшай ступені да вышэйшай.
Усяго за адзнаку ў гады Вялікай Айчыннай вайны было выдадзена каля мільёна знакаў ордэна Славы III ступені, больш за 46 тысяч — II ступені і 2562 — I ступені.
Поўныя кавалеры ордэна — лётчык штурмавога авіяцыйнага полка Іван Рыгоравіч Драчэнка, марскі пяхотнік Павел Хрыстафоравіч Дубінда і артылерысты Мікалай Іванавіч Кузняцоў, Андрэй Васільевіч Алёшын у гады вайны таксама ўдастоіліся і звання Героя Савецкага Саюза.
Усяго поўных кавалераў ордэна Славы, па больш позніх і ўдакладзеных даных, налічваецца 2562 чалавекі, сярод іх — чатыры жанчыны.
Поўныя кавалеры ордэна, ураджэнцы Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс поўных кавалераў ордэна Славы, Беларусь
- Гвардзейская стужка
- Ордэн Святога Георгія
- Георгіеўскі крыж
- Дзень Герояў Айчыны
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя ордэна Архівавана 2 мая 2008.
- Ордэн Славы