Дзмітрый Рыўны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Дзмітрый Рыўны
Нарадзіўся 12 снежня 2000(2000-12-12) (23 гады)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2022 Сан-Францыска Донс[d]
2022—2023 Oregon State Beavers men's basketball[d]
2023—0000 Vitória S.C.[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзмітрый Рыўны (нар. 12 снежня 2000, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі U-20.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец дзіцячай школы «Цмокі-Мінск». Першым трэнерам быў Сяргей Шайкоўскі. У 16 гадоў дэбютаваў у аматарскай лізе Беларусі — НБЛ, адыграў у лізе 2 матчы і стаў лепшым у камандзе па ачках (у сярэднім 17.5). У сезоне 2016/17 ён набіраў амаль 13 ачкоў і здзяйсняў ледзь менш за 7 падбораў за гульню — лепшыя лічбы ў камандзе — у моладзевай Еўралізе.

Летам 2017 года запрасілі ў моладзевы лагер «Баскетбол без меж», арганізаваны НБА і ФІБА. Там яго заўважыў «скаўт» аднаго з ВНУ ЗША, і ён перабраўся ў Штаты.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]