Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баскетбол
Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк
Нарадзіўся 8 студзеня 1999(1999-01-08)[1] (22 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 183 см[1]
Вага 75 кг[1]
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 Flag of Belarus.svg Цмокі-Мінск-2
2018—0000 Flag of Belarus.svg Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк (нар. 8 студзеня 1999, Новадзевяткавічы, Гродзенская вобласць) — беларускі баскетбаліст.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Сваю спартыўную кар’еру пачаў ў 5 класе, калі ў складзе зборнай каманды школы трапіў на абласную спартакіяду па стрытболе сярод юнакоў па месцы жыхарства, у Гродне. Гульня не засталася без увагі трэнераў з абласнога цэнтра, і Уладзіслаў на працягу некалькіх гадоў заставаўся лідарам каманды Гродзенскай вобласці, якую двойчы прыводзіў да чэмпіёнства ў першынстве Рэспублікі Беларусь па баскетболе. У гэты час былі выступленні за гродзенскія каманды СДЮШАР Гродна, «Рэгіён-2010» (Гродзенскі раён), БК «Мешчаракова» (Мінск), «СДЮШАР Мінск — 2006».

У сезоне 2015/2016 выступаў у юнацкай Еўралізе, з’яўляўся ўдзельнікам чэмпіянату Беларусі сярод дарослых у складзе каманды «БДЭУ РЦАП».

У 2016 годзе падпісаў кантракт на тры гады з клубам «Цмокі»[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Владислав Близнюк // Адзіная ліга ВТБ — 2021. Праверана 9 ліпеня 2021.
  2. Сямнаццацігадовы прафесіянал