Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі
Hondius Bohdan Khmelnytsky.jpg
 
Дзейнасць: дыпламат
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: 27 снежня 1595(1595-12-27)
Жоўква[d], Жоўкаўскі раён, Украіна
Смерць: 6 жніўня 1657(1657-08-06)[1] (61 год)
Чыгірын[d], Чыгірынскі раён[d], Чаркаская вобласць
Бацька: Міхаіл Лаўрынавіч Хмяльніцкі[d]
Дзеці: Цімафей Багданавіч Хмяльніцкі[d][2], Кацярына Багданаўна Хмяльніцкая[d][3] і Алена Хмяльніцкая[d][4]
 
Аўтограф: Xm avt2.jpg
Багдан Хмяльніцкі

Багдан Хмяльніцкі (27 снежня 1595 — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з дробнай праваслаўнай шляхты. Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запарожскую Сеч і праз год узняў паўстанне супраць палякаў, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разбіла польскае войска ў 1648 годзе пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.

У 1654 г. па просьбе Хмяльніцкага Украіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагаднення з Трансільваніяй і Швецыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.

Помнiк Б. Хмяльнiцкаму

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520504 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. Хмельницкий, Тимофей Богданович
  3. Хмельницкая, Екатерина Богдановна
  4. (unspecified title)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — ISBN 5-343-01637-5