Габар Бетлен
Габар Бетлен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Bethlen Gábor | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1580[1][2][…] ці 15 лістапада 1580[3]
|
||||||
Смерць |
15 лістапада 1629[4][5] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бетлены[d] | ||||||
Бацька | Фаркаш Бетлен[d] | ||||||
Жонка | Zsuzsanna Károlyi[d] і Кацярына Брандэнбургская[d][6] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Габар Бетлен (венг.: Bethlen Gábor, ням.: Gabriel Bethlen von Iktár; 1580, Трансільванія — 15 лістапада 1629, Алба-Юлія) — кіраўнік антыгабсбургскага руху ў Венгерскім каралеўстве, князь Трансільваніі ў 1613—1629 гадах, кароль Венгрыі ў 1620—1621 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын паплечніка Жыгімонта Баторыя Фаркаша Бетлена і Фружыны Лазар. У княжанне Жыгімонта Баторыя (1588—1598) узначальваў антыгабсбургскую апазіцыю трансільванскага дваранства, удзельнічаў у рухах Мозеша Секея (1602—1603) і Іштвана Бочкаі (1604—1606). Больш таго, ён адыграў ключавую ролю ў паўстанні Бочкаі, схіліўшы таго да выступлення супраць аўстрыйцаў.
У 1607 годзе быў прызначаны саветнікам князя Габара Батары (1608—1613) і нават быў арыштаваны палітычным апанентам Батары Жыгмандам Ракацы. Аднак прааўстрыйская арыентацыя князя Іштвана Батары стала прычынай разрыву з Бетленам і выгнання апошняга з Трансільваніі ў Асманскую імперыю.
З дапамогай буйной турэцкай арміі Бетлен зрынуў Габара Батары і яшчэ да забойства апошняга яго ўласнымі афіцэрамі 13 кастрычніка 1613 года быў абраны ў Колажвары (цяпер Клуж-Напока) трансільванскім князем.
Праводзіў палітыку ўмацавання княжацкай улады. Стварыў пастаянную армію. Быў лаяльны ў адносінах да турэцкага султана Асмана II, з’яўляўся правадыром асманскага ўплыву ва Усходняй Еўропе. Зрэшты, яшчэ ў 1615 годзе Мацвей, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, «альтэрнатыўны» кароль Венгрыі і Чэхіі, прызнаў Бетлена ў якасці кіраўніка Трансільваніі і заключыў з ім сакрэтную дамоўленасць пра сумеснае выступленне супраць туркаў. Аднак аўстрыйцы не сталі выконваць яе ўмовы і працягнулі ў ліпені 1615 года мірны дагавор з Атаманскай Портай, заадно падтрымаўшы капітана Верхняй Венгрыі і гаспадара Ужгарадскога замка Дзьёрдзя Другета, які звярнуўся ў каталіцтва і выступіў супраць пратэстанта Бетлена.
У 1618 годзе падтрымаў чэшскае паўстанне супраць Фердынанда II Габсбурга, уступіўшы ў Трыццацігадовую вайну 1618—1648 гадоў на баку антыаўстрыйскай кааліцыі і дабіўся значных поспехаў у барацьбе супраць Габсбургаў. У жніўні 1619 — студзені 1622 гадоў, дзейнічаючы сумесна з Чэхіяй, заняў значную частку той тэрыторыі Венгерскага каралеўства, якая знаходзілася пад уладай Габсбургаў. Скарыстаўшыся адыходам аўстрыйскіх сіл для барацьбы з чэхамі, ужо ў верасні 1619 года завалодаў Усходняй Славакіяй, уключаючы Кошыцы, дзе паплечнікі-рэфарматы абвясцілі яго «главой» Венгрыі і абаронцам пратэстанцтва. У кастрычніку 1619 года войскі Бетлена ўвайшлі ў Браціславу, якая была сталіцай каралеўскай Венгрыі, якая ўваходзіла ў склад Аўстрыі, і месцазнаходжаннем кароны Святога Стэфана.
У лістападзе 1619 года трансільванская армія аб’ядналася з чэшска-мараўскімі войскамі Турна і падышла да сцен Вены, аднак Бетлен быў вымушаны адклікаць яе з-за ўдару польскіх наймітаў і Другетаў у яго тылы. Імкнучыся захаваць занятыя славацкія тэрыторыі, Бетлен ініцыяваў перамовы з прадстаўнікамі Габсбургаў у Браціславе, Кошыцах і Банска-Бістрыцы (Бестэрцэбаньі). З-за таго, што Бетлен настойваў на ўключэнні ў мірны дагавор трэцяга боку — сваіх саюзнікаў чэхаў, чыю незалежнасць ён узяўся гарантаваць, — аўстрыйцы адмовіліся ад іх працягу, але ў студзені 1620 гады пагадзіліся на недоўгачасовае перамір’е (якое доўжылася да верасня), паводле якога трансільванскі князь захаваў 13 камітатаў на ўсходзе каралеўскай Венгрыі.
На сходзе ў Банска-Бістрыцы 25 жніўня 1620 года Габар Бетлен быў абраны каралём Венгрыі, аднак пазбавіўся венгерскай кароны пасля паражэння антыаўстрыйскай кааліцыі пры Белай Горы каля Прагі 8 лістапада 1620 года. Не ў стане ўласнымі сіламі адбіць наступ аўстрыйскай арміі, пайшоў на перамовы з Аўстрыяй. Паводле ўмоў Мікулаўскага (Нікальсбургскага) дагавора 31 снежня 1621 года паміж Бетленам і Фердынандам II Габсбургам за адмову ад венгерскай кароны атрымаў значную частку тэрыторыі Славакіі, Падкарпацкай Русі і Паўночна-Усходняй Венгрыі (7 т.зв. верхневенгерскіх камітатаў з Кошыцамі, Токаем, Ужгарадам і Мукачавам), а таксама герцагствы Опельн (Аполе) і Рацібор у Сілезіі.
У жніўні 1623 — маі 1624 года распачаў другі паход супраць Габсбургаў, падчас якога яго войска разбілі атрад аўстрыйскага генерала Валенштэйна ў бітве пры Годаніне (Маравія). Паводле новага дагавора, заключанага ў Вене ў 1624 годзе, наўзамен тэрыторый, якія дасталіся яму паводле першага мірнага дагавора, атрымаў сумежную з яго ўладаннямі правінцыю Эчэд .
Падчас трэцяга наступу, прадпрынятага Бетленам у жніўні 1626 года пасля шлюбу з Кацярынай Брандэнбургскай у падтрымку антыаўстрыйскай кааліцыі (Галандыя, Англія, Данія), яго войскі атрымалі перамогу над Валенштэйнам у Дрэгейпаланка (30 верасня).
Пожанскі (Браціслаўскі) мір (20 снежня 1626 года) захаваў за Бетленам тэрыторыі, атрыманыя ім паводле Мікулаўскага дагавора. Рыхтуючыся працягнуць барацьбу з Габсбургамі, Бетлен заключыў саюз з малдаўскім гаспадаром Міронам Магілам (1628) і шведскім каралём Густавам II Адольфам (дапамогай якога ён спадзяваўся скарыстацца для атрымання польскай кароны), а таксама накіраваў пасольства ў Маскву для заключэння руска-трансільванскага саюза.
Зноскі
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Gabriel Bethlen // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Gabor Bethlen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gabriel Bethlen von Iktár // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бетлен-Габор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Wittmann Т. Bethlen Gábor. — [Bdpst.], 1952.
- Wittmann Т. Bethlen Gábor mint hadszervező. — Bdpst., 1952.
- Wittmann Т. Bethlen Gábor és az 1628-29 évi erdélyi-orosz szövetségterv keletkezése. //Magyar-orosz történelmi kapcsolatok. — Bdpst., 1956. — 35-51 old.
- Кіраўнікі Трансільваніі
- Нарадзіліся ў 1580 годзе
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў жудзецы Хунедаара
- Памерлі 15 лістапада
- Памерлі ў 1629 годзе
- Памерлі ў Алба-Юліі
- Пахаваныя ў Румыніі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Трансільваніі
- Каралі венгерскія
- Князі апольскія
- Удзельнікі Трыццацігадовай вайны
- Кіраўнікі Еўропы XVII стагоддзя