Дзявочы Калодзеж
Дзявочы Калодзеж | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь, Віцебская вобласць |
Найбліжэйшы горад | Полацк |
Дзявочы Калодзеж — культавая крыніца, помнік культуры і гісторыі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзявочы Калодзеж размешчаны ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці.
Крыніца знаходзіцца ў балоцістым лясным урочышчы, прыблізна за 2 км на паўночны-захад ад вёскі Гірсіна (Жыхары) Полацкага раёна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Крыніца ўяўляе сабой азярцо. Берагі ўмацаваны бярвеннем — зроблены вялікі зруб. Устаноўлены крыж. Зімой не замярзае.
Вада з крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Вада прэсная. Сярод вернікаў лічыцца, што вада дапамагае пры захворваннях вачэй, ног.
Легенды
[правіць | правіць зыходнік]Крыніца мае сумную легенду аб сваім з’яўленні: Дзяўчына ўцякала ад мужчыны, часам кажуць салдата, які жадаў авалодаць ёю. Стомленая яна ўсклікнула: «Каб праваліцца мне на гэтым месцы — толькі б не дастацца яму!» У гэты момант яна і правалілася, а на яе месцы вылілася крыніца, або як кажуць — утварыўся калодзеж.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Лобач «Дзявочы калодзеж ля в. Жыхары Полацкага р-на: сімвалічны статус, рытуальныя функцыі і праблемы захавання культавага аб’екта»