Дзяніс Генадзевіч Васін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзяніс Васін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Генадзевіч Васін
Нарадзіўся 4 сакавіка 1989(1989-03-04)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 179 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Балгарыя Фратрыя
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Украіна Чарнаморац (Адэса)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2012 Украіна Чарнаморац (Адэса) 51 (10)
2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (3)
2013—2014 Украіна Карпаты (Львоў) 16 (0)
2014 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 3 (0)
2015 Украіна Чарнаморац (Адэса) 11 (0)
2015—2017 Украіна Сталь (Кам’янскэ) 47 (6)
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса) 13 (2)
2018—2021 Украіна Ворскла (Палтава) 47 (8)
2021   Украіна Інгулец (Пэтровэ) 5 (0)
2021—2022 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 10 (1)
2022   Літва Ёнава 5 (0)
2023— Балгарыя Фратрыя (Варна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Украіна Украіна (да 21) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяніс Васін (нар. 4 сакавіка 1989, Адэса, УССР) — украінскі футбаліст, нападнік балгарскага клуба «Фратрыя» з Варны.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец адэскага футбола, доўгі час выступаў за мясцовы «Чарнаморац»: спачатку за моладзевую каманду і дубль, з 2008 года пачаў трапляць у асноўны склад. Але стала за аснову выступаў толькі ў сезоне 2010/11, калі «Чарнаморац» гуляў у Першай лізе, у гэтым сезоне забіў 9 галоў. У снежні 2012 года, так і не замацаваўшыся ў аснове, пакінуў адэскі клуб.

У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[2]. Быў асноўным нападнікам бабруйчан, у 9 матчах забіў 3 галы. У чэрвені 2013 года пакінуў бабруйскі клуб[3].

Пасля таго як пакінуў Беларусь некаторы час трэніраваўся ў складзе «Чарнаморца». У ліпені 2013 года папоўніў львоўскія «Карпаты»[4]. Другую палову 2014 года правёў у складзе «Ільічоўца». У студзені 2015 года вярнуўся ў «Чарнаморац»[5], які пакінуў у чэрвені таго ж года.

Улетку 2015 года быў на праглядзе ў данецкім «Металургу», але гэты клуб спыніў існаванне. Месца «Металурга» ў Прэм’ер-лізе атрымала днепрадзяржынская «Сталь», у якую Васін і перайшоў. У жніўні 2017 года зноў стаў іграком адэскага «Чарнаморца», а ў студзені 2018 года перайшоў у палтаўскую «Ворсклу». У сезоне 2020/21 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, у лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Інгулец» да канца сезона.

У ліпені 2021 года папоўніў склад крыварожскага «Крыўбаса». У красавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да літоўскай «Ёнавы», дзе гуляў да лета 2022 года. У ліпені 2023 года, пасля сезона без клуба, стаў іграком балгарскай «Фратрыі».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выклікаўся ў юнацкія і моладзевую зборную Украіны, але за два гады правёў толькі тры сустрэчы.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]