Варна
| Горад | |||||
| Варна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| балг.: Варна[1] балг.: Сталин балг.: Варна англ.: Varna[1] | |||||
|
|||||
| 43°13′00″ пн. ш. 27°55′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Blagomir Kotsev[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 575 да н.э. | ||||
| Вышыня цэнтра | 79 м | ||||
| Водныя аб’екты | Чорнае мора і Lake Varna[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 351 809 тыс. чалавек (2008) | ||||
| Афіцыйная мова | балгарская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 052 | ||||
| Паштовы індэкс | 9000–9030 і 9103[2] | ||||
| varna.bg | |||||
Варна (балг.: Варна) — трэці па велічыні горад Балгарыі, знаходзіцца на поўначы краіны, на чарнаморскім ўзбярэжжы, цэнтр аднайменнай абшчыны і вобласці. Насельніцтва — 351 809 жыхароў [3]. Марскі порт. Буйны культурны цэнтр з развітым марскім турызмам, у горадзе праводзяцца шматлікія фестывалі.
Геаграфія і клімат
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на паўночна-заходнім беразе заліва Варны і паўночна-усходнім узбярэжжы возера Варна. У ваколіцах горада клімат спрыяе вырошчванню садавіны: яблыкаў, ківі і інш. Варна размешчана на Франгенскім плато, самы высокі пункт горада над узроўнем мора 356 метраў, у зімовы час горад абдуваюць моцныя вятры з поўначы. Клімат марскі, параўнальна мяккі ў цёплую палову года. Сярэдняя тэмпература студзеня 1,7 °C, ліпеня ў сярэднім 22,8 °C, сярэднегадавая 12,2 °C, абсалютны мінімум тэмпературы — мінус 24,3 °, абсалютны максімум + 41,4 °. Сярэдняя колькасць ападкаў 498 мм, з максімумам у чэрвені і лістападзе і мінімумам ў лютым.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
На месцы сённяшняга горада 580 г. да н.э. з’явілася грэчаская калонія Адэсас. Горад быў часткай Рымскай імперыі і Візантыі. У сёмым стагоддзі горад разбураны славянамі або аварамі.
Славяне заснавалі новы горад вакол старога, назваўшы яго Варна. Ён увайшоў у склад балгарскай дзяржавы. У 971 г. Візантыя вярнула горад, але страціла яго на карысць балгарскай дзяржавы У XIII і XIV ст, Варна была важным портам другога балгарскага царства, з яго экспартаваўся тавар ў Венецыю і Геную. У 1389 адышоў да турак, у 1399 разрабаваны татарамі з Залатой Арды.
10 лістапада 1444 каля горада адбылася бітва паміж венгерска-польскім войскам, пад камандаваннем Уладзіслава III Варненчыка з турэцкім войскам пад камандаваннем султана Мурада II. Бітва скончылася паражэннем хрысціянскага войска. У наступным, на працягу амаль 5 ст. горад стаў уладаннем Асманскай імперыі. Ад 1878 у складзе Балгарыі.
Насельніцтва і адміністрацыйнае дзяленне
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва горада на студзень 2009 г. было 352 211 чалавек, па колькасці жыхароў горад займае трэцяе месца пасля Сафіі і Плоўдзіва [3]. Па дадзеных муніцыпальнай адміністрацыі, міністэрства ўнутраных спраў і шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі, жыхароў, якія фактычна пражываюць у горадзе значна больш, чым афіцыйна абвешчана.
| Год | 1852 | 1878 | 1887 | 1896 | 1910 | 1920 | 1926 | 1946 |
| Насельніцтва | 16 000 | 24 555 | 24 830 | 33 687 | 41 419 | 50 810 | 60 536 | 76 954 |
| Год | 1956 | 1965 | 1975 | 1982 | 1990 | 2001 | 2007 | 2008 |
| Несельніцтва | 120 345 | 180 110 | 251 654 | 295 038 | 300 913 | 309 910 | 311 451 | 360 000 |
Раёны і кварталы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Закона аб тэрытарыяльным дзяленні сталіцы і буйных гарадоў[4], тэрыторыя Варны дзеліцца на 5 раёнаў:
| Раён | Квартал |
|---|---|
| Аспарухава (24483 жыхароў) |
кварталы «Аспарухава», «Галата» |
| «Уладыслаў Варненчык» (56854 жыхароў) |
кварталы «Уладыславова», «Абрыкосавы сад» |
| «Младасць» (93949 жыхароў) |
кварталы «Адраджэнне», «Младасць», «Міхаіл Іваноў», «Перамога», «Трошава» |
| «Адэскі» (79344 жыхароў) |
кварталы «Цэнтр», «Хрыста Боцеў» |
| «Прыморскі» (113478 жыхароў) |
кварталs «Вінніца» «Ізграеў» «Леўскі» «Цвяточны квартал» «Марскі сад» «Чайкі» «Брыз» «Траката» «Еўксінаград»; |
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе і раёне мноства храмаў — як балгарскіх праваслаўных, так і іншых рэлігій, шырока распаўсюджаных у Балгарыі — армянскія праваслаўныя, евангелістскія, адвентыскія, каталіцкія храмы, мусульманскія мячэці і будыскія цэнтры.
У Варне 14 праваслаўных храмаў. Сярод самых вядомых праваслаўных цэркваў у горадзе з’яўляюцца: кафедральны сабор Святой Багародзіцы, царква Святога Мікалая, а таксама царква Святой Параскве.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Варна з’яўляецца важным адукацыйным цэнтрам у краіне, у горадзе атрымліваюць адукацыю каля 30 тыс. студэнтаў.
У горадзе знаходзяцца наступныя ўніверсітэты:
- Вышэйшае ваенамарское вучылішча ў Варне
- Эканамічны ўніверсітэт у Варне
- Медыцынскі ўніверсітэт імя прафесара Параскева Стаянава
- Тэхнічны ўніверсітэт у Варне
- Варненскі вольны ўніверсітэт імя Чарнарызца Храбра
- Тэхнічны каледж у Варне
- Медыцынскі каледж у Варне
- Коледж турызму ў Варне
Сярэдняя адукацыя надаецца ў розных навучальных установах:натуральных школах, мастацкіх, прафесійных, спартыўных і агульнаадукацыйных школах.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Washington[d], Вялікабрытанія
Адэса, Украіна (1992)[5]
Акаба, Іарданія
Амстэрдам, Нідэрланды
Байбурт[d], Турцыя
Барселона, Іспанія
Вельс, Аўстрыя
Вісаке-Міта[d], Чэхія
Гамбург, Германія
Генуя, Італія
Дордрэхт, Нідэрланды
Кавала[d], Грэцыя
Ліверпул, Вялікабрытанія
Ліён, Францыя
Мальмё, Швецыя (1987)[6]
Маямі, ЗША
Медэін, Калумбія
Мемфіс, ЗША
Новарасійск, Расія (18 чэрвеня 1997)[7]
Новасібірск, Расія
Ольбарг, Данія (1976)
Пірэй, Грэцыя
Ростак, Германія (1966)[8]
Санкт-Пецярбург, Расія
Саранда, Албанія
Сегед, Венгрыя
Ставангер, Нарвегія
Сурабая, Інданезія (1 снежня 2010)[9]
Ташкент, Узбекістан
Турку, Фінляндыя
Харкаў, Украіна (25 жніўня 1995)[10]
Шэнджын[d], Албанія
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б НСИ Националният регистър на населените места Праверана 11 ліпеня 2024.
- ↑ https://www.bgpost.bg/en/17?scode=varna
- ↑ а б ГРАО, Таблица на населението на населените места в България към 15.12.2008 г.
- ↑ http://lex.bg/laws/ldoc.php?IDNA=2133624321
- ↑ https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-pobratimi/varna-bolgariya/
- ↑ http://malmo.se/Kommun--politik/Sa-arbetar-vi-med.../Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter.html
- ↑ https://admnvrsk.ru/o-gorode/goroda-pobratimy/varna-bolgariya/
- ↑ https://rathaus.rostock.de/de/varna_bulgarien/278748
- ↑ http://www.surabaya.go.id/uploads/attachments/2015/12/4081/ilppd_ta_2013.pdf
- ↑ https://infocity.kharkiv.ua/obshchestvo/goroda-pobratimy-harkova/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка
- Тырыстычная старонка Архівавана 3 ліпеня 2008.