Дзяржава Самаліленд
| Гістарычная дзяржава | |||
| Дзяржава Самаліленд | |||
|---|---|---|---|
| англ.: State of Somaliland | |||
|
|||
|
|
|||
| Сталіца | Харгейса | ||
| Мова(ы) | Самалійская мова | ||
| Афіцыйная мова | самалійская | ||
| Грашовая адзінка | Самалійскі шылінг | ||
Дзяржава Самаліленд (англ.: State of Somaliland) — дзяржава, якая нядоўга праіснавала ў 1960 годзе ў паўночнай частцы сучаснага Самалі.
У красавіку 1960 года Заканадаўчая асамблея пратэктарата Брытанскае Самалі прыняла рэзалюцыю, якая патрабавала прадастаўлення незалежнасці і аб'яднання з падапечнай тэрыторыяй Самалі у адзіную дзяржаву. У маі 1960 года Брытанскі ўрад пачаў падрыхтоўку да прадастаўлення незалежнасці пратэктарату. 26 чэрвеня 1960 года была абвешчана незалежнасць Дзяржавы Самаліленд, прэм'ер-міністрам якой стаў Мухамед Хаджы Ібрагім Эгаль. На наступны дзень Заканадаўчая асамблея Самаліленда прыняла біль, які фармальна дазваляў аб'яднанне з Падапечнай тэрыторыяй Самалі.
1 ліпеня 1960 года Дзяржава Самаліленд аб'ядналася з былой падапечнай тэрыторыяй Самалі ў адзіную дзяржаву Самалі.
Міжнародна-прававое прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на кароткі тэрмін існавання, Дзяржава Самаліленд атрымала міжнародна-прававое прызнанне з боку 35 дзяржаў (уключаючы Кітайскую Рэспубліку, Егіпет, Эфіопію, Францыю, Гану, Ізраіль, Лівію, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Вялікабрытанію і ЗША)[1]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ [http://www.thebrenthurstfoundation.org/Files/Brenthurst_Commisioned_Reports/BD-1105_Consequences-of-Somalilands-International-Recognition.pdf Архівавана 5 кастрычніка 2013. Архівавана 5 кастрычніка 2013. Архівавана 5 кастрычніка 2013. Архівавана 5 кастрычніка 2013. Архівавана 5 кастрычніка 2013. Архівавана 5 кастрычніка 2013. THE BRENTHURST FOUNDATION
Strengthening Africa’s economic performance AFRICAN GAme ChANGeR? The Consequences of Somaliland’s International (Non) Recognition
] Архівавана 5 кастрычніка 2013.This list includes China (Republic of ), Egypt, Ethiopia, France, Ghana, Israel, Libya, Union of the Soviet Socialist Republics, United Kingdom, and the United States.