Самалі
| Федэратыўная Рэспубліка Самалі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Jamhuuriyadda Federaalka Soomaaliya جمهورية الصومال الفدرالية | |||||
| |||||
| Гімн: «Qolobaa Calankeed» | |||||
|
|
|||||
| Дата незалежнасці | 1 ліпеня 1960 (ад Вялікабрытаніі, Італіі) | ||||
| Афіцыйныя мовы | самалійская, арабская | ||||
| Сталіца | Магадыша | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Магадыша | ||||
| Форма кіравання | федэратыўная парламенцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Хасан Шэйх Махмуд Абдзі Фарах Шырдон |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 637,657 км² (44-я ў свеце) | ||||
| Насельніцтва Самалі | |||||
| • Ацэнка (2012) | 10,085,638 чал. (86-я) | ||||
| • Шчыльнасць | 16,12 чал./км² (199-е месца) | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам (2010) | 5,896 млрд дол. (163-е месца) | ||||
| • На душу насельніцтва | 600 дол. (224-е месца) | ||||
| Назвы жыхароў | самалійцы | ||||
| Валюта | самалійскі шылінг | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .so | ||||
| Код ISO | SO | ||||
| Код МАК | SOM | ||||
| Тэлефонны код | +252 | ||||
| Часавы пояс | +3 | ||||
| Аўтамабільны рух | справа[d] | ||||
Самалі́ (самал.: Soomaaliya, араб. الصومال) — краіна ва ўсходняй частцы Афрыкі, размешчана на Самалійскім паўвостраве. Мае выхад да Індыйскага акіяну. На паўночным захадзе мяжуе з Джыбуці, на захадзе з Эфіопіяй, на паўднёвым захадзе з Кеніяй.
У выніку грамадзянскай вайны паўночная частка краіны ў 1991 абвясціла незалежнасць пад назвай Самаліленд, іншая частка аддзялілася пад назвай Пунтленд. На тэрыторыю Самалі былі ўведзены замежныя міратворчыя сілы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Чалавек насяляе тэрыторыю сучаснага Самалі з часоў палеаліту. З VII ст. да н.э. Самалі ў зоне ўплыву араба-мусульманскай цывілізацыі, паступова тут пашыраўся іслам. На ўзбярэжжы ўзніклі буйныя гарады Барбара, Магадыша, Бараўэ, Марка і інш. Унутраныя раёны насялялі шматлікія плямёны самалі, якія не мелі ўстойлівых дзяржаўных утварэнняў. З канца XV ст. ў Самалі праніклі партугальцы, якія падпарадкавалі прыбярэжныя гарады. У XVII ст. іх выгналі туркі, якія сталі кантраляваць гарады на поўначы Самалі; поўдзень Самалі ўвайшоў у сферу ўплыву Амана. У выніку каланіяльнай экспансіі ў канцы XIX ст. тэрыторыя рассялення самалійскіх плямён падзелена на некалькі частак: паўночныя раёны адышлі да Вялікабрытаніі як пратэктарат Самалілэнд, паўднёвыя і ўсходнія — да Італіі як Італьянскае Самалі, заходнія раёны (Агадэн) — Эфіопіі. У 2-ю сусветную вайну Італьянскае Самалі ў 1941 г. акупіравана брытанскай арміяй. У 1949 г. ААН перадала былое Італьянскае Самалі пад апеку Італіі на 10 гадоў. 21 чэрвеня 1960 г. абвешчана незалежнасць Самалілэнда, 1 ліпеня 1960 г. — Італьянскага Самалі; у той жа дзень абое Самалі аб'яднаны ў адзіную Самалійскую Рэспубліку. Унутранае становішча дзяржавы было нестабільнае. Пасля забойства першага прэзідэнта А.А.Шэрмарка (1969 г.) уладу захапілі ваенныя пад кіраўніцтвам генерала М.С.Барэ, які ўзначаліў Вярхоўны рэвалюцыйны савет; была абвешчана Самалійская Дэмакратычная Рэспубліка. Урад Барэ абвясціў курс на пабудову сацыялізму: нацыяналізаваны банкі, буйныя прадпрыемствы, праведзены іншыя захады сацыялістычнага характару, наладжаны цесныя сувязі з СССР. Адзінай дазволенай партыяй стала створаная ў 1976 г. Самалійская рэвалюцыйная сацыялістычная партыя пад кіраўніцтвам Барэ. Вайна 1977—1978 гг. з Эфіопіяй за правінцыю Агадэн, у якой СССР падтрымаў Эфіопію, прывяла да разрыву з СССР і пераарыентацыі Самалі на ЗША.
Пагаршэнне эканамічнага становішча Самалі разам з абвастрэннем міжпляменных супярэчнасцей прывяло ў канцы 1980-х г. да ўзброеных выступленняў супраць рэжыму Барэ, які ў 1991 г. быў вымушаны пакінуць краіну. Самалі стала арэнай барацьбы ўзброеных груповак (Самалійскі нацыянальны альянс, Самалійскі альянс выратавання і інш.) за ўладу.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самалі