Самаліленд
| Самаліленд | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| самал.: Jamhuuriyadda Soomaaliland араб. جمهورية أرض الصومال славацк.: Republika Somaliland альтэрн.: Рэспубліка Самалілэнду | |||||
| |||||
|
Дэвіз: «(араб.)لا إله إلا الله محمد رسول الله Lā ilāhā illā-llāhu; muhammadun rasūlu-llāhi («Няма Бога, акрамя Алаха, а Мухамад — пасланец Алаха») Таксама дэвізам з'яўляецца фраза «Правасуддзе, Мір, Свабода, Дэмакратыя і Поспех для ўсіх»» |
|||||
| Гімн: «Saamo ku waar» | |||||
|
|
|||||
| Абвяшчэнне незалежнасці | 18 мая 1991 г. (ад Самалі) | ||||
| Дыпламатычнае прызнанне |
дэ-факта частковае (дэ-юрэ адсутнічае) |
||||
| Афіцыйныя мовы | самалійская, арабская і англійская | ||||
| Сталіца | |||||
| Найбуйнейшыя гарады | Харгейса, Бербера | ||||
| Форма кіравання | Рэспубліка, Прадстаўнічая дэмакратыя | ||||
| Прэзідэнт | Ахмед Сіланьё | ||||
| Дзярж. рэлігія | Іслам (?) | ||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 137 600 км² | ||||
| • % воднай паверхні | ? | ||||
| Насельніцтва Самаліленда | |||||
| • Ацэнка | 3,515,380 чал. (129-136-я) | ||||
| • Шчыльнасць | 25 чал./км² | ||||
| Валюта | самалілендскі шылінг і ZAAD[d] | ||||
| Інтэрнэт-дамен | адсутнічае | ||||
| Тэлефонны код | +252 | ||||
| Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
| Аўтамабільны рух | справа[d] | ||||
| З прычыны непрызнанасці дзяржавы, шматлікія паказчыкі маюць патрэбу ва ўдакладненні ці прыблізныя. | |||||

Самаліленд — часткова прызнаная дзяржава ў паўночнай частцы афрыканскага паўвострава Самалі на тэрыторыі былой калоніі Брытанскае Самалі. Прызнаецца міжнароднай супольнасцю часткай Самалі. Сталіца — горад Харгейса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раней тэрыторыя Самаліленд называлася Брытанскае Самалі (з 1887 года), у 1960 годзе Самалі атрымала незалежнасць, калі аб’ядналіся дзве былыя калоніі — Італьянскае Самалі і Брытанскае Самалі. Пры гэтым асобнай дзяржавы Самаліленд дэ-факта так і не з’явілася (хоць фармальна Дзяржава Самаліленд існавала з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 1960 года незалежна ад іншых краін).
У 1991 годзе Самалі па сутнасці спыняе існаванне як дзяржава. Калі на тэрыторыі былога Італьянскага Самалі ўтварылася мноства «удзельных княстваў» на чале з палявымі камандзірамі, які пастаянна канфліктуюць паміж сабой, то на тэрыторыі Самаліленда абстаноўка была параўнальна мірнай, а ўзровень жыцця — нашмат вышэй.
18 мая 1991 года на фоне грамадзянскай вайны Самаліленд у аднабаковым парадку абвясціў аб аднаўленні свайго суверэнітэту і выхадзе са складу Самалі.
Сітуацыя ў Самалілендзе адносна стабільная — вайна ў 2006 годзе паміж Саюзам ісламскіх судоў, Эфіопіяй і асноўным Самалі мала закранула Самаліленд. Але, нягледзячы на прыкметы дзяржаўнасці, афіцыйнага прызнання Самаліленд не атрымаў.
Летам-восенню 2011 года Самаліленд у ліку ўсходнеафрыканскіх краін пацярпеў ад засухі і голаду.
26 снежня 2025 года Ізраіль стаў першай дзяржавай-членам ААН, якая афіцыйна прызнала незалежнасць Самаліленда.
Палітычны лад
[правіць | правіць зыходнік]Афармленне дзяржаўнага ладу пачалося з прыняццем на канферэнцыі ў горадзе Бо́рама Нацыянальнай хартыі (1993), а затым часовай Канстытуцыі (у 1997 годзе), канчатковая версія асноўнага закона была адобрана на рэферэндуме ў 2001-м.
Самаліленд – прэзідэнцкая рэспубліка. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт, якія абіраюцца на пяць гадоў. Прэзідэнт выконвае функцыі кіраўніка дзяржавы і ўрада, фарміруе кабінет міністраў.
Заканадаўчую ўладу прадстаўляе двухпалатны парламент (па 82 дэпутаты ў кожнай з палат). Ніжняя палата (палата прадстаўнікоў) адказвае за заканатворчы працэс, верхняя (савет старэйшын) займаецца ўрэгуляваннем міжкланавых канфліктаў і падтрыманнем грамадзянскага міру.
Дэ-юрэ ў краіне ўстаноўлена трохпартыйная сістэма – на парламенцкія і прэзідэнцкія выбары дапускаюцца толькі тры партыі, якія набралі 20% галасоў у чатырох з шасці рэгіёнаў на мясцовых выбарах у муніцыпальныя і акруговыя саветы[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самаліленд- Фатаграфіі Самаліленда на flickr
Для паляпшэння артыкула пажадана |
