Дзяржаўныя сімвалы Славакіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзяржа́ўныя сі́мвалы Слава́кіісімвалы славацкай дзяржаўнасці. Існуюць чатыры Дзяржаўныя сімвалы Славацкай Рэспублікі:

Дзяржаўны герб Славацкай Рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны герб Славацкай Рэспублікі ўяўляе сабой чырвоны раннегатычны шчыт з выявай срэбранага шасціканцавога крыжа. Канцы крыжа пашыраныя і закругленыя. Крыж стаіць на сярэдняй з трох блакітных закругленых гор.

Дзяржаўны сцяг Славацкай Рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны сцяг Славацкай Рэспублікі складаецца з трох гарызантальных палос — белай, сіняй і чырвонай, аднолькавай шырыні, якія адпаведна знаходзяцца адна пад адной. На пярэдняй (бліжняй да дрэўка) частцы дзяржаўнага сцяга знаходзіцца дзяржаўны герб. Дзяржаўны герб на дзяржаўным сцягу знаходзіцца на аднолькавай адлегласці ад верхняга, пярэдняга (бліжняга да дрэўка) і ніжняга пружкоў дзяржаўнага сцяга, а яго вышыня роўная палове вышыні дзяржаўнага сцяга. На стыку шчыта з любым колерам, акрамя белага, знаходзіцца белая мяжа, шырыня якой складае адну сотую частку даўжыні дзяржаўнага сцяга. У дзяржаўным гербе на дзяржаўным сцягу не ўжываюцца лініі абрысоўкі. Суадносіны бакоў дзяржаўнага сцяга складаюць 2:3.

Дзяржаўная пячатка Славацкай Рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная пячатка Славацкай Рэспублікі з'яўляецца акруглай. У яе цэнтры знаходзіцца Дзяржаўны герб Славацкай Рэспублікі, прычым колеры дзяржаўнага герба вызначаюцца геральдычнай штрыхоўкай. Вакол герба змяшчаецца кругавы надпіс (г. зв. кругапіс) «Slovenská republika». У ніжняй частцы кругапісу знаходзіцца ліпавы лісток. Памер Дзяржаўнай пячаткі Славацкай Рэспублікі складае 45 мм.

Дзяржаўная пячатка Славацкай Рэспублікі ўжываецца на арыгіналах Канстытуцыі і канстытуцыйных законаў Славацкай Рэспублікі, міжнародных дагавораў, вярыцельных грамат дыпламатаў, а таксама ў некаторых іншых выпадках.

Штэмпель Дзяржаўнай пячаткі Славацкай Рэспублікі захоўваецца ў Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі.

Дзяржаўны гімн Славацкай Рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Першы друкаваны асобнік «Маланкі над Татрамі» (1851).

Дзяржаўны гімн Славацкай Рэспублікі — першыя дзве страфы песні «Маланка над Татрамі» (славацк.: Nad Tatrou sa blýska). Мелодыя паходзіць з народнай песні «Капала студню» (славацк.: Kopala studienku). Аўтар тэксту — Янка Матухна. У сучасным выглядзе песня з'явілася ў 1844 г. як пратэстная песня супраць арышту Людавіта Штура.

Дзяржаўны гімн Славацкай Рэспублікі спяваецца або выконваецца інструментальна падчас дзяржаўных свят, памятных дзён, гадавін, а таксама пры іншых нагодах (напрыклад, пасля перамогі славацкіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах).

Тэкст Дзяржаўнага гімна Славацкай Рэспублікі::

"

\:Nad Tatrou sa blýska,

hromy divo bijú.:\

\:Zastavme ich bratia,

veď sa ony stratia,

Slováci ožijú.:\


\:To Slovensko naše

posiaľ tvrdo spalo.:\

\:Ale blesky hromu

vzbudzujú ho k tomu,

aby sa prebralo.:\

"