Прэзідэнт Славакіі
Прэзідэнт Славакіі — глава дзяржавы ў Славакіі, які здзяйсняе галоўным чынам цырыманіяльныя функцыі, у прыватнасці, прызначае прэм'ер-міністра.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню пасада прэзідэнта з'явілася ў Першай Славацкай рэспубліцы ў перыяд Другой сусветнай вайны. Першым і адзіным прэзідэнтам быў з 26 кастрычніка 1939 да красавіка 1945 Ёзаф Ціса.
Пасля распаду Чэхаславакіі паўнамоцтвы прэзідэнта прыняў на сябе прэм'ер-міністр Уладзімір Мечыяр, пасля чаго Міхал Ковач быў выбраны прэзідэнтам на пяцігадовы тэрмін парламентам. Калі пасля заканчэння яго паўнамоцтваў парламент не змог абраць яго пераемніка, абавязкі прэзідэнта прынялі прэм'ер-міністр і спікер парламента. Пасля таго, як парламент на працягу года не змог узгадніць кандыдатуру прэзідэнта, былі занесены папраўкі ў канстытуцыю, па якіх прэзідэнт абіраецца ўсеагульным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін па сістэме двух тураў. Для перамогі неабходна атрымаць 50 % галасоў.
Рэзідэнцыяй прэзідэнта Славакіі з'яўляецца пабудаваны ў 1760 Палац Грасалкавічаў.
Спіс прэзідэнтаў[правіць | правіць зыходнік]
Першая рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]
[*] | Прэзідэнт | Уступіў на пасаду | Пакінуў пасаду | |
---|---|---|---|---|
- | ![]() |
Ёзаф Ціса | 26 кастрычніка 1939 | 4 красавіка 1945 |
Сучасная Славакія[правіць | правіць зыходнік]
[*] | Прэзідэнт | Уступіў на пасаду | Пакінуў пасаду | |
---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Міхал Ковач | 2 сакавіка 1993 | 2 сакавіка 1998 |
2 | ![]() |
Рудольф Шусцер | 15 чэрвеня 1999 | 15 чэрвеня 2004 |
3 | ![]() |
Іван Гашпаравіч | 15 чэрвеня 2004 | 15 чэрвеня 2014 |
4 | ![]() |
Андрай Кіска | 15 чэрвеня 2014 | 15 чэрвеня 2019 |
5 | ![]() |
Зузана Чапутава | 15 чэрвеня 2019 | цяпер на пасадзе |
Прэм’ер-міністр і спікер парламента, якія выконвалі абавязкі прэзідэнта:
- Уладзімір Мечыяр (1 студзеня — 2 сакавіка 1993)
- Уладзімір Мечыяр (2 сакавіка — 30 кастрычніка 1998) і Іван Гашпаравіч (14 ліпеня — 30 кастрычніка 1998)
- Мікулаш Дзурында (30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999) і Іозеф Мігаш (30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999)
Штандар прэзідэнта[правіць | правіць зыходнік]
Штандар прэзідэнта Першай рэспублікі (1939 – 1945)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Афіцыйны сайт прэзідэнта Славацкай Рэспублікі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэзідэнт Славакіі