Дзяржаўны джаз-аркестр БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзяржаўны джаз-аркестр БССР — першы прафесійны джазавы калектыў Беларусі. Створаны ў 1939 годзе ў Беластоку як Беластоцкі тэатралізаваны джаз Юрыя Бяльзацкага, з 1 студзеня 1940 года Дзяржаўны джаз-аркестр пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера. У складзе аркестра напачатку пераважалі прафесійныя музыканты — эмігранты з краін Заходняй Еўропы, у асноўным з Польшчы. Першыя канцэрты адбыліся ў Мінску ў красавіку 1940 года, потым у Маскве, у тэатры саду «Эрмітаж». У складзе аркестру ў розны час працавалі спевакі Р.Камінская (жонка Э.Рознера), З.Ларчанка, Л.Лямпель, А.Гольдберг, кампазітар і спявак А.Гарыс, трубач і паэт Ю.Цэйтлін, тэнар-саксафаніст Т.Лявіцін, скрыпач П.Гофман, піяніст А.Дабрушкес, гітарыст Л.Маркевіч. У рэпертуары пераважалі творы, напісаныя ўдзельнікамі калектыву: «Слава табе, Беларусь!» Бяльзацкага, «Каўбойская», «Мандаліна, гітара і бас», «На палянцы» Гарыса, танга «Навошта смяяцца, калі сэрцу балюча» Рознера (усе на словы Цэйтліна) і іншыя. У 1944-45 гадах праведзена вялікая праца па запісе твораў на грмапласцінкі (усяго 43). У 1946 годзе Рознер і Камінская арыштаваны. У 1947 годзе аркестр расфарміраваны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]