Дзяржаўны музей, Амстэрдам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржаўны музей
Rijksmuseum Amsterdam
20130420 Amsterdam 04 Rijksmuseum.JPG
Дата заснавання 1808
Месцазнаходжанне Rijksmuseum Amsterdam, Postbus 74888, 1070 DN Amsterdam
Наведвальнікі 970,000 (2008)
Дырэктар Wim Pijbes (c 2008)
Сайт www.rijksmuseum.nl
Каардынаты 52°21′36″ пн. ш. 4°53′07″ у. д. / 52.36° пн. ш. 4.885278° у. д. (G) (O) (Я)
Лагатып ВікіСховішча Дзяржаўны музей на ВікіСховішчы

Дзяржаўны музей (Рэйксмюзеум, нідэрл.: Rijksmuseum, МФА: [ˈrɛi̯ksmyˌzeːjʏm]) — мастацкі музей у Амстэрдаме (Нідэрланды).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей заснаваны ў 1808 годзе братам Напалеона I, каралём Галандыі Луі Банапартам. Адкрыты для публічнага наведвання ў 1815 годзе. Новы будынак пабудаваны ў 18771885 гадах архітэктарам Пітэрам Кёйперсам.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэмбрант, Начны дазор 1642

У музеі маецца мастацкая калекцыя (карціны, скульптуры і дэкаратыўнае мастацтва, мастацтва краін Азіі), гістарычная калекцыя (археалагічныя артэфакты, карціны, скульптуры, адзенне) і збор малюнкаў, гравюр і фатаграфій.

Аснову мастацкай калекцыі складаюць шматлікія працы галандскіх майстроў XV—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, прадстаўлены вядомыя майстры XVII стагоддзя, у першую чаргу, Рэмбрант, Вермеер і Халс, а таксама дэ Хох, Стэн, Ройсдал, ван дэр Гельст, ван Скорел і іншыя.

Галоўнае месца ў экспазіцыі адведзена «Начному дазору» Рэмбранта (карціна належыць гораду Амстэрдаму, у музеі знаходзіцца на часовым захоўванні). У 1906 годзе будынак музея быў перабудаваны дзеля размяшчэння гэтай карціны.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Рейксмюсеум». БСЭ, 3-е издание.
  • «Rijksmuseum». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]