Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Сагіна
Выгляд
| Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Сагіна | |
|---|---|
| англ.: Saginaw Valley State University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Saginaw Valley State University |
| Заснаваны | 1963 |
| Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
| Студэнты | 8 028[1] і 6 558[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Кохвіл, Мічыган, ЗША |
| Сайт | svsu.edu |
Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Сагіна (англ.: Saginaw Valley State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мястэчку Кохвіл у штаце Мічыган, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была заснавана ў 1963 годзе як Каледж даліны Сагіна. Кампус універсітэта размешчаны на 303 га у мястэчку Кохвіл прыблізна ў 8 км на поўнач ад цэнтра горада Сагіна. Гэта самая маладая дзяржаўная ВНУ ў штаце. Яна прапануе больш за 100 акадэмічных праграм на ўзроўні бакалаўрыяту і магістратуры. Назва ўніверсітэта паходзіць ад даліны ракі Сагіна — невялікай ракі працягласцю каля 36 км, якая працякае непадалёк.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і паводніцкіх навук
- Каледж бізнесу
- Каледж здароўя і сацыяльных службаў
- Каледж навукі, інжынерыі і тэхналогій
- Каледж адукацыі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Сагіна- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы