Дзяржпрам
вышынны будынак | |
Дзяржпрам (Дом Дзяржаўнай прамысловасці) укр.: Держпром (Будинок Державної промисловості) |
|
![]() |
|
50°00′24″ пн. ш. 36°13′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Харкаў |
Тып будынка | жалезабетонны небаскроб |
Архітэктурны стыль | канструктывізм |
Аўтар праекта | С. С. Серафімаў, С. М. Кравец, М. Д. Фельгер |
Будаўнік | П. П. Роттерт |
Архітэктар | Sergei Savvich Serafimov[d] |
Заснавальнік | Ф. Э. Дзяржынскі |
Будаўніцтва | 21.11.1926—7.11.1928 |
Асноўныя даты |
1925 — 1928 |
Вядомыя жыхары | М. А. Скрыпнік |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | эксплуатуецца, рамонтна-рэстаўрацыйныя працы 2003—2010 |
![]() (Дом Дзяржаўнай прамысловасці) на Вікісховішчы |
Дом дзяржаўнай прамысловасці (Дзяржпрам)[1][2] (укр.: Держпром) — першы савецкі 13-павярховы небаскроб, помнік архітэктуры ў стылі канструктывізму, адна з трох харкаўскіх высотак, пабудаваная на працягу 1926—1928 гадоў.
Будынку, які ўвасобіў у сабе будаўнічыя дасягненні УССР, далі назву «Дом дзяржаўнай прамысловасці» — гэтым словазлучэннем быў падкрэслены дэвіз індустрыяльнай краіны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будынак быў пабудаваны ў рэкордна кароткі тэрмін — падрыхтоўчыя працы пачаліся летам 1925 года, а здача ў эксплуатацыю адбылася 7 лістапада 1928 года, да адзінаццатай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вясной 1926 года будоўлю вырашана было закрыць, аднак пасля асабістага ўмяшальніцтва Фелікса Дзяржынскага, які наведаў будоўлю 8 мая 1926 года, будаўніцтва працягнулася. На ўрачыстай закладцы цэнтральнага корпуса, якая адбылася 21 лістапада 1926 года, будынку прысвоілі яго імя.
Пасля пабудовы, з 1928 па 1934 гады, у будынку размяшчаўся Савет Народных Камісараў Украіны.
Падчас нямецкай акупацыі ў 1941—43 гадах на першым паверсе была ўладкавана канюшня, на іншых паверхах у пачатку акупацыі жылі малпы, якія ўцяклі з размешчанага побач з будынкам заапарку. Да 23 жніўня 1943 года ў Дзяржпраме дажылі тры макакі, якім на 65-ю гадавіну вызвалення горада, у жніўні 2008 года, быў адкрыты помнік на тэрыторыі заапарку.
Пасля вайны ў 1944—1947 гадах будынак быў адноўлены.
У 1955 годзе на даху была ўсталявана адна з першых у СССР тэлевізійных вышак вышынёй 45 м.
У 2004 годзе, да 350-годдзя Харкава была распачата рэканструкцыя Дзяржпрама — яна заняла нашмат больш часу, чым увесь перыяд будаўніцтва Дзяржпрама прымітыўнымі метадамі ў 1920-х гадах, і дагэтуль застаецца не завершанай[3].
Зноскі
- ↑ Харьков : Архитектура, памятники, новостройки : Путеводитель / Клейн Б. Г., Лаврентьев И. Н., Лейбфрейд А. Ю. и др. — 2-е изд., испр. и доп. — Харьков: Прапор, 1987. — 151 с.
- ↑ Украіна. Дом прамысловасці
- ↑ Дзяржпрам — першы жалезабетонны будынак у СССР (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржпрам
- Плошча імя Дзяржынскага, Дзяржпрам і харкаўскі канструктывізм (руск.)