Дзікі кот Жафруа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзікі кот Жафруа
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leopardus geoffroyi d'Orbigny & Gervais, 1844

Сінонімы
Oncifelis geoffroyi
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  726252
NCBI  46844
EOL  925988
FW  224071

Дзікі кот Жафруа (Leopardus geoffroyi або Oncifelis geoffroyi) — распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы від з сямейства каціных (Felidae).

Постаць[правіць | правіць зыходнік]

Па памерах дзікі кот Жафруа роўны свойскаму кату. Яго даўжыня складае 60 см, а даўжыня хваста — дадатковыя 30 см. Асноўны колер поўсці шэры або жаўтавата-бурая, прычым першы фенатып сустракаецца галоўным чынам на поўдні арэалу распаўсюджвання, а другі — на поўначы. Поўсць пакрыта дробнымі чорнымі плямамі. Дастаткова часта назіраецца меланізм (поўнасцю чорныя асобіны).