Дзінка Трэбоціч
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 ліпеня 1990[1][2] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дзінка Трэбоціч (харв.: Dinko Trebotić; нар. 30 ліпеня 1990, Спліт) — харвацкі футбаліст, паўабаронца румынскага клуба «Бузэў».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец спліцкага «Хайдука», дэбютаваў за каманду 5 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць «Краацыі Сесветэ». Больш у сезоне 2008/09 на полі не з’яўляўся, пазней выступаў у арэндзе ў клубах другога дывізіёна «Юнак» і «Рудаш». Вярнуўся ў «Хайдук» у ліпені 2010 года і стаў іграком асноўнага складу.
У лютым 2012 года да канца сезона 2011/12 быў аддадзены ў арэнду ў «Заграб». У жніўні таго ж года, пакінуўшы «Хайдук», перайшоў у «Лакаматыву». Праз два гады далучыўся да венгерскага «Відэатона», разам з якім стаў чэмпіёнам Венгрыі. У ліпені 2016 года перайшоў у «Бней Іегуду», першую палову 2017 года правёў у нарвежскім «Фрэдрыкстадзе». У сезоне 2017/18 выступаў за «Славен Бялупа».
У чэрвені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3], дзе стаў іграком асноўнага складу. У пачатку 2019 года, з прыходам новага галоўнага трэнера Рамана Піліпчука, быў пазбаўлены месца ў складзе і не заяўлены на сезон 2019. У чэрвені 2019 года, калі дынамаўцаў зноў узначаліў Сяргей Гурэнка, вярнуўся ў асноўны склад. У першым жа сваім матчы 16 чэрвеня 2019 года аформіў дубль у браму «Энергетыка-БДУ» (выніковы лік 6:1). З верасня зноў страціў месца ў аснове.
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду венгерскаму клубу «Ракацы»[4], дзе спачатку выхадзіў на замену, а пасля замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[5], згуляў адзін матч за дубль, пасля чаго па пагадненні бакоў разарваў кантракт з беларускім клубам[6].
У жніўні 2020 года стаў іграком баснійскага клуба «Зрыньскі», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Агілас» з чацвёртага дывізіёна Іспаніі. У студзені 2022 года далучыўся да румынскага «Бузэў».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за моладзевую зборную Харватыі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Харватыі (2): 2010/11, 2012/13
Чэмпіён Венгрыі: 2014/15
Срэбраны прызёр чэмпіянату Венгрыі: 2015/16
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Зноскі
- ↑ Dinko Trebotic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dinko Trebotić // FBref.com
- ↑ Хорватский полузащитник Треботич пополнил ряды минского "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" отдало Треботича в аренду аутсайдеру чемпионата Венгрии
- ↑ Треботич вернулся в минское «Динамо»
- ↑ Треботич покинул минское "Динамо"
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Спліце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Харватыі
- Ігракі ФК Бузэў
- Ігракі ФК Агілас
- Ігракі ФК Зрыньскі Мостар
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Ракацы Капашвар
- Ігракі ФК Славен Бялупа
- Ігракі ФК Фрэдрыкстад
- Ігракі ФК Бней Іегуда
- Ігракі ФК Фехервар
- Ігракі ФК Лакаматыва Заграб
- Ігракі ФК Хайдук Спліт
- Ігракі ФК Заграб
- Ігракі ФК Рудаш
- Ігракі ФК Юнак Сінь