Дзіпэнся Іку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзіпэнся Іку

Дзіпэнся Іку (1765 - 12 верасня 1831) — японскі пісьменнік перыяду Эда. Працаваў у жанрах лірычнай сатыры, раманаў для дарослых, папулярных апавяданняў для простага народа. Сапраўднае імя - Сігэта Садакадзу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пра першую палову жыцця Дзіпэнся Іку вядома вельмі мала. Ён нарадзіўся ў 1765 годзе ў правінцыі Суруга ў самурайскай сям'і. Магчыма Іку служыў нейкаму феадалу, але неўзабаве быў звольнены. Ва ўзросце 23 гадоў ён пераехаў у Осаку, дзе паступіў на службу да гарадскога чыноўніка Одакіры, але праз некалькі месяцаў зноў страціў працу.

У 1789 году Іку узяў сабе псеўданім Цікамацу Ёсіці і разам з маладымі пісьменнікамі Вакатакэ Фуміе і Намікі Сен'я апублікаваў першую п'есу для дзёруры «Бітва Кінасіты Кагахадзамі». У 1794 годзе ён перабраўся ў Эда, дзе пачаў працаваць у жанры раманаў для дарослых кібесі. На працягу наступных 20 гадоў Іку выдаў каля 23 твораў. У 1801-1804 гадах ён працаваў над сатырычнымі апавяданнямі і ў 1802 годзе ўпершыню апублікаваў «На сваіх дваіх па Такайдаскім тракце». Гэта твор быў вельмі добра ўспрынята чытачамі. Ён разышоўся вялікімі накладамі і яго перавыдавалі некалькі разоў на працягу 21 года. Дзякуючы ганарарам ад «Падарожжаў», Іку пакончыў са сваім цяжкім фінансавым становішчам і да канца жыцця змог выдаць больш за 360 твораў розных жанраў. Акрамя сатырычных апавяданняў ён апублікаваў шэраг падручнікаў для гараджан і сялян, дапамагаў маладым пісьменнікам, выдаючы іх працы пад сваім імем, каб заваяваць ім папулярнасць сярод чытачоў. Рэшту жыцця Іку правёў у Эда, дзе і памёр ў 1831 годзе. Яго пахавалі ў манастыры Тоеін ў раёне Цюо сучаснага Токіа.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рубель В. А. Японська цивілізація: традиційне суспільство і державність. — Київ: «Аквілон-Прес», 1997.