Докшыцкі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Докшыцкі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
'
'
Дата люты 1943
Месца горад Докшыцы
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгада «Жалязняк» Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікаў

Докшыцкі бой — бой паміж партызанскай брыгадай «Жалязняк» і нямецка-фашысцкімі захопнікі ў горадзе Докшыцы ў лютым 1943 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Докшыцы, якія знаходзіліся на подступах да чыгункі Маладзечна — Полацк, выкарыстоўваліся ворагам як перавалачная база забеспячэння войск на фронце. Тут размяшчаўся буйны гарнізон, тылавыя армейскія ўстановы, унтэрафіцэрская школа. Сюды часта адводзіліся на адпачынак ваенныя часці гітлераўцаў.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

Перад пачаткам аперацыі партызаны перакрылі засадамі ўсе дарогі на Докшыцы. 1-ы атрад брыгады наступаў з паўднёвага захаду, 2-і з паўднёвага ўсходу, 3-і з паўночнага усходу, 4-ы прыкрываў наступаўшых з паўночнага захаду ад чыгуначнай лініі Параф’янава — Круляўшчына. 6 падрыўных груп павінны былі дыверсіямі на чыгунцы адцягнуць шматлікія фашысцкія гарнізоны, якія размяшчаліся ўздоўж камунікацыі Маладзечна — Полацк. Наступленне пачалося ў ноч на 3 лютага. Партызаны бясшумна знялі ахову на подступах да гарнізона, знянацку напалі на ворага. Партызанскія батарэі нанеслі ўдар па цэнтры горада, дзе размяшчаліся ўсе установы акупантаў. Партызаны раніцай пакінулі Докшыцы, захапіўшы вялікую колькасць маёмасці са складоў праціўніка, а таксама жывёлу, якую акупанты нарабавалі ў насельніцтва.

19 і 20 лютага партызаны зноў нанеслі раптоўны ўдар па Докшыцкім гарнізоне, выкарыстаўшы ў баі сваю артылерыю. Вораг пацярпеў страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Р. А. Чарнаглазава. Докшыцкая аперацыя // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 198. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.