Іван Пятровіч Шамякін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Шамякін)
Jump to navigation Jump to search
Іван Пятровіч Шамякін
Іван Пятровіч Шамякін
2006. Stamp of Belarus 0639.jpg
Паштовая марка Беларусі
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Іван Пятровіч Шамякін
Дата нараджэння: 30 студзеня 1921(1921-01-30)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 кастрычніка 2004(2004-10-14)[2] (83 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Беларусь
Дзеці: Таццяна Іванаўна Шамякіна
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, публіцыст, драматург, літаратурны крытык, сцэнарыст, рэдактар, палітык
Жанр: меладрама
Мова твораў: беларуская
Дэбют: Нарысы і вершы ў армейскай газеце «Часовой Севера»
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі: Сталінская прэмія — 1951 Дзяржаўная прэмія БССР — 1968 Дзяржаўная прэмія БССР — 1982
Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль Францыска Скарыны
Сталінская прэмія
ордэн Айчыны Ордэн Айчыны III ступені
shamyakin-goub.iatp.by
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Іва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921, в. Карма, Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 14 кастрычніка 2004, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. Шамякін (2-гі справа) на III з’ездзе пісьменнікаў БССР. 1954

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Макаўскую сямігодку. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940), працаваў у Беластоку. У 1940—1945 у Чырвонай Арміі — камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У 1945—1948 настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага р-на. З 1946 вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, быў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 — намеснік старшыні, з 1966 — сакратар, з 1968 — другі сакратар, з 1971 — першы намеснік старшыні, у 1976—1980 — першы сакратар праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР. У 1980—1990 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971—1985).

У 1963 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працоўны стол Івана Шамякіна ў Добрушскім раённым краязнаўчым музеі

Дэбютаваў у час Вялікай Айчыннай вайны нарысамі і вершамі ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1946 надрукаваў аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»). Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб’яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), "Браняпоезд «Таварыш Ленін» (1985), «У роднай сям’і» (1986), «Драма» (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей «У Маскву» (1950). У 1965—1966 выйшаў Збор твораў у 5-ці, у 1977—1979 — у 6 тамах.

Аўтар п’ес «Не верце цішыні» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Выгнанне блудніцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), «Дзеці аднаго дома» (апублікавана і пастаўлена ў 1967), «Экзамен на восень» (1973, пастаўлена ў 1974), «Баталія на лузе» (1975), «І змоўклі птушкі» (1977, пастаўлена ў 1977), «Залаты медаль» (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з А. Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п’ес «Экзамен на восень».

Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).

Магіла Івана Шамякіна

У творах І. Шамякіна сучаснасць вымяраецца штодзённым жыццём, побытавымі клопатамі і турботамі. Ацэнкі таго, што адбываецца ў жыцці ў 1990-я г., публіцыстычна выкрывальныя: аповесці «Paradis auf Erden» (1992), «Вернісаж» (1993), «Слаўся, Марыя!», «Роздум на апошнім перагоне» (абедзве 1998). Пісьменнік, чыя творчасць у папярэднія гады была моцная вобразамі станоўчых герояў, носьбітаў перадавых для свайго часу грамадскіх ідэй, блізкіх яму самому, у жыцці станоўчага героя больш не бачыць: аповесці «Выкармак» (1996), «Звіхрэнне» (1998), раман «Губернатар» (2000). Па-сапраўднаму станоўчых герояў, людзей высокіх грамадскіх ідэалаў, сумленных, шчырых І. Шамякін знаходзіць у мінулым: у ваенных гадах («Зеніт») або сярод сваіх блізкіх («Слаўся, Марыя!»).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шамякін Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Скурко А. Іван Шамякін: багатае жыццё. // Наша гісторыя, №3, 2018, с.4-12. ISBN 2617-2305

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]