Домбуры
Домбуры | |
---|---|
яп.: 丼物 яп.: 丼 | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Японская кухня | |
Краіна паходжання | |
Названа ў гонар | donburi[d] |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Домбуры (яп.: 丼物 домбурымона) — японская страва, якая атрымала сваю назву па посуду, у якой падаецца (домбуры с японскай перакладаецца як міска). Міска домбуры месціць каля двух стандартных порцый рыса, па-над якім кладуцца розныя дабаўкі: мяса, рыба, яйкі, гародніну ці нейкі іншы гарнір. Па сутнасці з’яўляецца разнавіднасцю японскага фаст-фуда[1].
Розныя віды домбуры маюць свае ўласныя назвы, аднак усе яны заканчваюцца на склад «дон»: напрыклад, папулярны варыянт домбуры з курыцай і яйкам «маці і дзіця» называецца аякадон[1][2], а домбуры з адбіўной — кацудон .
Міска
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна домбуры — гэта глыбокая міска каля 15 сантыметраў дыяметрам па верхнім краі, якая накрываецца вечкам . Аб’ём домбуры разлічаны на прыкладна дзве стандартныя порцыі рысу[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя домбуры з’явілася ў эпоху Мэйдзі, калі павевы часу стварылі запыт на з’яўленне «зручнай ежы»[1]. Змяшаная ў адной місцы ежа стала рэвалюцыйнай пераменай у японскай традыцыйнай трапезе, таму была прынятая грамадствам не адразу. Аднак на сёння налічваецца ўжо больш за 50 варыянтаў гатавання домбуры[3].
Зноскі
- ↑ а б в г Shizuo Tsuji. Japanese Cooking: A Simple Art (англ.). Kodansha International (26 снежня 2006). Праверана 4 чэрвеня 2014.
- ↑ Marie Wilson. 30-Minute Asian Meals: 250 Quick, Tasty & Healthy Recipes from Around Asia (англ.). Tuttle Publishing (15 кастрычніка 2006). Праверана 4 чэрвеня 2014.
- ↑ Tadashi Ono, Harris Salat. Japanese Soul Cooking: Ramen, Tonkatsu, Tempura, and More from the Streets and Kitchens of Tokyo and Beyond (англ.). Random House LLC (5 лістапада 2013). Праверана 4 чэрвеня 2014.