Дом Упсала
Славутасць | |
Дом Упсала | |
---|---|
эст.: Uppsala maja | |
58°22′59″ пн. ш. 26°43′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Дата заснавання | 1770 |
Сайт | uppsalamaja.ee |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом Упсала (англ.: Uppsala maja) — самы стары драўляны будынак у Тарту (Эстонія). Тыповы прадстаўнік грамадзянскай забудовы XVIII стагоддзя. Славутасць горада, занесены ў рэгістр помнікаў архітэктуры Эстоніі. Знаходзіцца ў цэнтры Тарту па адрасе вуліца Яані, 7.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная частка дома была пабудавана каля 1720 года (датавана вывучэннем драўніны з дапамогай дэндрахраналогіі) і ацалела ў грандыёзным пажары 25 чэрвеня 1775 года, які знішчыў большую частку горада. Свой цяперашні памер будынак набыў у 1777—1783 гадах. Большую частку часу дом выкарыстоўвалі рамеснікі, але тут таксама жыў судовы сакратар Лівоніі.
У пачатку XIX стагоддзя кватэры ў будынку здаваліся ў арэнду студэнтам Тартускага ўніверсітэта, гэтая практыка захоўвалася яшчэ ў савецкі час. У 1937 годзе дом у чарговы раз гарэў і быў адрамантаваны.
Сваю назву дом атрымаў у гонар пабраціма Тарту шведскага горада Упсала, адносіны паміж гарадамі былі ўстаноўлены ў 1988 годзе. У 1995—1996 гадах пры супрацоўніцтве Тарту і Упсалы будынак быў рэканструяваны. З 28 мая 1996 г. па 2010 г. будынак служыў гасцявым домам, першапачаткова як гарадская ўстанова, а з 2001 г. — «OÜna Uppsala Maja».
Сёння ў будынку дзейнічае аддзел па сувязях з грамадскасцю Тартускай гарадской управы.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |