Дом Фэйрбэнксаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Фэйрбэнксаў
42°14′36″ пн. ш. 71°10′04″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Фэйрбэнксаў (англ.: Fairbanks House) ― самы стары фахверкавы дом у ЗША . Быў пабудаваны ў горадзе Дэдхэм[en] для англійскіх пасяленцаў Джонатана і Грэйс Фэйрбэнксаў і іх шасці дзяцей у 1637―1641 гадах. У гэтай хаце аж да пачатку XX стагоддзя пражылі восем пакаленняў гэтай сям’і.[1]

За гады існавання дома арыгінальная канструкцыя зведала мноства змен: сям’я стала перабудоўвала яго пад свае патрэбы з улікам моды і зносу. Два крылы ― усходняе і заходняе ― з’явіліся толькі ў пачатку XIX стагоддзя. Сёння тут адкрыты музей, але дом па-ранейшаму належыць сям’і Фэйрбэнксаў.

Зноскі

  1. MACRIS Fairbanks House. Праверана 12 кастрычніка 2019.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]