Перайсці да зместу

Гродзенскі паштамт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дом сувязі (Гродна))
Гродзенскі паштамт
Гродзенскі паштамт (справа)
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1968
Архітэктар Георгій Рыгоравіч Тарасевіч і Людміла Аляксандраўна Вільчко

Гродзенскі паштамт — цэнтральнае паштовае прадпрыемства ў Гродне, размешчанае ў будынку па вуліцы Карла Маркса, 29. Арганізуе паштовую сувязь на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна[1].

У пачатку XX ст. на гэтым месцы стаялі камяніцы Восінскага і Стрыйскага[2]. Будынак паштамта («Дом сувязі») пабудаваны ў 1968 па паўторна выкарыстаным праекце з перабудовай інтэр’ераў і часткова фасадаў (архітэктары Г. Тарасевіч, Л. Вільчко)[1]. Амаль ідэнтычны будынак існуе ў Запарожжы. У 1988 годзе да будынка прыбудавана дадатковае крыло.

У 1989 годзе арганізоўваў электрасувязь на тэрыторыі раёна, кіраваў участкамі па перавозцы пошты, сартаванні пісьмовай карэспандэнцыі і друку, апрацоўцы страхавой пошты, цэхам электрасувязі, каардынаваў і кантраляваў працу 26 аддзяленняў сувязі гарадскіх і 49 сельскіх. Пры паштамце працавала службовая гарадская пошта[1].

Асіметрычная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя 5-павярховага складанага ў плане будынка заснавана на вылучэнні вуглавога аб’ёму, да якога перпендыкулярна прылягае выцягнутае крыло. Суцэльнае зашкленне на ўсю вышыню вуглавога аб’ёму і рытм вертыкальных лапатак крыла ствараюць кантраст у кампазіцыі галоўнага фасада. Канструктыўнае рашэнне будынка заснавана на спалучэнні жалезабетоннага каркаса з вонкавымі цаглянымі сценамі. Тарцовая сцяна аперацыйнай залы аформлена шматфігурным гіпсавым рэльефам на тэму працы (скульптар В. Даненкаў), лесвіца ўпрыгожана чаканкай (архітэктар А. Волкаў). У вуглавым аб’ёме вестыбюль, холы, вялікія 2-светлавыя аперацыйныя залы, у крыле — зала міжгародняй тэлефоннай сувязі, крама філатэліі, службовыя і дапаможныя памяшканні[1].

З дапамогай пергалы злучана з былым будынкам «Гроднасельбудпраекта», пабудаваным у 1973 годзе[3].

Зноскі

  1. а б в г Почтамт // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
  2. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 225. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  3. «Гродносельстройпроект» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
  • Почтамт // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.