Лапатка (архітэктура)
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/Lisene1.jpg/220px-Lisene1.jpg)
Лапа́тка — вертыкальны выступ на сцяне будынка без базы і капітэлі. Вядома ў архітэктуры Заходняй Еўропы, у сярэдневяковым дойлідстве Расіі і Беларусі. Лапаткі звычайна ўспрымалі цяжар ад падпружных арак скляпенняў. Адначасова былі элементамі рытму і дэкору фасадаў, аздабляліся рустам, філёнгамі і інш. У драўляным дойлідстве ў выглядзе лапатак часам вырашалася шалёўка астаткаў зрубаў, якая аздаблялася дэкаратыўнымі разнымі накладкамі, размалёўкай. У некаторых збудаваннях XVIII-XIX стст. пад уплывам мураванай архітэктуры лапаткі аздаблялі канелюрамі або рустам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слоўнік дойліда. Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — 75 с.
- Слюнчанка, В. Р. Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне. — Мінск, 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лапатка (архітэктура)