Дорыс Лойтхард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дорыс Лойтхард
ням.: Doris Leuthard
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 2010 — 31 снежня 2010
Папярэднік Hans-Rudolf Merz[d]
Пераемнік Мішлін Кальмі-Рэ
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
1 жніўня 2006 — 31 снежня 2018
Пераемнік Viola Amherd[d]
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
6 снежня 1999 — 13 чэрвеня 2006
віцэ-прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 2016 — 31 снежня 2016
Папярэднік Johann Schneider-Ammann[d]
віцэ-прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 2009 — 31 снежня 2009
Папярэднік Hans-Rudolf Merz[d]
Пераемнік Moritz Leuenberger[d]
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 2017 — 31 снежня 2017

Нараджэнне 10 красавіка 1963(1963-04-10)[1][2][…] (61 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дорыс Лойтхард (ням.: Doris Leuthard; нар. 10 красавіка 1963, Мерэншванд, Аргау, Швейцарыя) — швейцарскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, двойчы ў 2010 і 2017 гадах прэзідэнт Швейцарыі, прадстаўляе Хрысціянска-дэмакратычную народную партыю, у 2004 годзе старшыня.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла юрыдычны факультэт Цюрыхскага ўніверсітэта. У 1991—2006 гадах працавала юрыстам. У 1997—2000 гадах была дэпутатам кантанальнага парламента Аргау. У 1999—2006 гадах была дэпутатам Нацыянальнага савета. У 2006 годзе пасля адстаўкі Жазефа Дэйса была абраная замест яго чальцом Федэральнага савета, стаўшы часткай федэральнага дэпартамента па эканамічных справах, што парушыла традыцыю, па якой чалец Федэральнага савета замяняўся прадстаўніком той жа моўнай групы. Яна стала 109-м чальцом Федэральнага савета і 5-й жанчынай на гэтай пасадзе. У 2008 годзе была абрана 173 са 198 галасоў віцэ-прэзідэнтам Швейцарыі на 2009. 2 снежня 2009 года абрана 158 са 183 галасоў прэзідэнтам Швейцарыі на 2010 год. У снежні 2015 года абрана на 2016 год віцэ-прэзідэнтам Швейцарыі. 7 снежня 2016 года была абрана 188 галасамі на 2017 год прэзідэнтам Швейцарыі. Уступіла на пасаду 1 студзеня 2017 года.

Зноскі