Дразды (канцлагер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дразды 5 ліпеня 1941 года

Канцэнтрацыйны лагер «Дразды» — адзін з першых у Беларусі лагераў смерці часоў нацысцкай акупацыі.

Быў арганізаваны нацыстамі ў ліпені 1941 года паблізу вёскі Дразды, у 2—3 км ад Мінска, на тэрыторыі саўгаса імя Крупскай.

Плошча канцлагера складала 9 га, праіснаваў канцлагер некалькі месяцаў. Лагер быў падзелены на шэсць зон: «вышэйшы камсастаў», «палонныя афіцэры», «палонныя салдаты», «грамадзянскае насельніцтва Мінска і прыгарада», «яўрэі», «асобы з вышэйшай адукацыяй». У лагеры знаходзілася прыблізна 100 тысяч ваеннапалонных і 40 тысяч грамадзянскіх.

У 1996 годзе паблізу пахавання ахвяраў расстрэлаў была ўсталяваная памятная пліта: «Тут у ліпені 1941 г. нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі вязняў канцлагера „Дразды“: ваеннапалонных, мірных жыхароў г. Мінска і навакольных вёсак (каля 10 тысяч чалавек). Нашчадкі памятаюць пра вас».

Плануецца ўключэнне месца гібелі і пахавання вязняў канцлагера «Дразды» ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Кастусь Лашкевич Власти наконец увековечат память жертв концлагеря «Дрозды». tut.by (3 чэрвеня 2010). Праверана 5 чэрвеня 2010.

Шаблон:Канцэнтрацыйныя лагеры Трэцяга рэйха