Драсён каляплотавы[1], Бярозка[2][3] (Fallopia dumetorum) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі, натуралізаваны ў Японіі, Канадзе, ЗША.
Аднагадоваятравяністая расліна 50-300 см даўжынёй. Сцябло голае. Лісце з сэрцападобна-стрэлападобнай асновай, выцягнута-завостранае. Кветкі ў канчатковых рэдкіх гронках і пазухавых пучках. Лісточкі калякветніка з белымі плёнчатымі крыламі, пры плодзе да 7-9 мм даўжынёй[3].
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Polygonum dumetorum