З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фало́пія[1] (Fallopia) — род кветкавых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Назва ў гонар італьянскага батаніка Габрыэля Фалопія
Драсён павойны (Fallopia convolvulus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Аднагадовыя травяністыя расліны. Сцябло павойнае або распасцёртае, баразнаватае. Лісце простае, суцэльнае. Кветкі зялёнага колеру, у пучках у пазухах лісця. Часта кветкі з вяночкападобным калякветнікам. Тычынак 4—8. Плод — арэшак.
Фалопія кустовая (Fallopia dumetorum). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
Меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі