Дрымаўшчына (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дрымаўшчына — курганны могільнік каля вёскі Дрымаўшчына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Курганны могільнік-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Уцечча. Да 40 насыпаў дыяметрам 5-12 м, вышынёй 0,5-2 м. Абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і Ю. А. Заяц (1981). Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2,1-2,15 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Пушча, абапал дарогі, якая злучае вёску Дрымаўшчына з шашэйнай дарогай Лепель — Орша. Каля 300 насыпаў дыяметрам 5-15 м, вышынёй 0,6-2,5 м. Захаванасць насыпаў добрая. Абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і Ю. А. Заяц (1981). Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
  • Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.