Дрэўлеправаслаўная паморская царква
Дрэўлеправаслаўная паморская царква, сучасная афіцыйная назва буйнейшага рэлігійнага аб'яднання старавераў паморскай згоды. Як і іншыя беспапоўскія юрысдыкцыі, ДПЦ не мае трохчыннай іерархіі, гэта значыць святарства; прынятыя ў паморцаў таямніцы (Хрышчэнне, Споведзь) здзяйсняюцца абранымі з ліку прыхажан духоўнымі настаўнікамі. У гісторыі Расіі вядомая і пад іншымі назвамі — Царкоўнае таварыства Хрысціян-Паморцаў, Стараверская Паморская Царква і інш.
Самі стараверы-паморцы лічаць, што менавіта іх Царква заснавана Ісусам Хрыстом і вядзе свой пачатак ад апосталаў, а таксама з'яўляецца адзінай законнай пераемніцай рускай дараскольнай царквы. Пасля смерці апошніх дараскольных святароў стараверы-паморцы адмовіліся ад практыкі прыёму беглых папоў (беглапапоўства), гэта значыць свяшчэннікаў, якія пераходзілі ад сінадальнай царквы (Руская Праваслаўная Царква), таму што гэта на іх погляд супярэчыць царкоўным правілам. Ва ўмовах адсутнасці святарства службы сталі весціся абранымі пісьменнымі прыхажанамі. На аснове манаскага салавецкага статуту быў створаны Паморскі статут для вядзення службы прыхажанамі, у якім былі апушчаны словы якія прамаўляліся свяшчэннікамі. Гэтак жа ў Памор'і на рацэ Выг быў арганізаваны Выгаўскі манастыр, які стаў духоўным цэнтрам усіх старавераў-паморцаў з канца XVII да сярэдзіны XIX стагоддзя. Таму і ўся Царква атрымала найменне Паморскай.
У цяперашні час існуе шэсць памесных аб'яднанняў ДПЦ. Кардынацыйны орган — Адзіны Савет ДПЦ, створаны ў 2001 годзе ў Санкт-Пецярбургу, які аб'яднаў духоўныя цэнтры і асобныя суполкі на тэрыторыі розных дзяржаў, — усяго 7 духоўных цэнтраў. Ёсць дзве навучальныя ўстановы. Штогод выдаецца Царкоўны каляндар ДПЦ, два разы ў год — Паведамленне РС ДПЦ і двойчы ў год часопіс «Вярба» — веснік дрэўлеправаслаўнай моладзі, у бліжэйшы час плануецца пачаць выданне часопіса «Староверие».
Цэнтралізаваным дарадчым і кардынацыйным органам у Беларусі з'яўляецца Цэнтральны Савет ДПЦ у Беларусі. На тэрыторыіі Беларусі існуе каля 40 рэлігійных суполак, выдаецца часопіс "Веснік ЦС ДПЦ у Беларусі".
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |